Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2929

Амэрыка паказала зубы

...і, здаецца, гэта зрабіла ўражаньне на Менск. Вашынгтон прытарможвае сваё патрабаваньне закрыць беларускую амбасаду. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

На абвяшчэньне дзесяці сваіх дыпляматаў пэрсонамі нон грата Амэрыка адрэагавала як звышдзяржава, што ведае сабе цану. Паводле Асашыэйтэд Прэс, дзярждэп заяўляе пра намер спыніць працу амбасады ЗША ў Менску і вылучае патрабаваньне зачыніць беларускую дыпмісію ў Вашынгтоне.

Такім чынам, Вашынгтон паказвае, што ня згодны далей гуляць паводле правілаў Менску, і разьвязвае сабе рукі. Учора часовы павераны Джонатан Мур ужо казаў пра магчымасьць новых эканамічных санкцый. Увогуле варта чакаць, што Амэрыка яшчэ болей пільна пачне адсочваць, за што можна прышчаміць беларускі рэжым і яго канкрэтных пэрсаналіяў (рахункі, гандаль зброяй і г.д.). Эўразьвяз хоць і ня пойдзе на эканамічныя санкцыі, але будзе вымушаны неяк дэманстраваць эўраатлянтычную салідарнасьць. Ва ўсякім разе, дыпляматычнае гульні на эўрапейскім кірунку у беларускага кіраўніцтва цяпер ўжо дакладна не атрымаецца.

Са свайго боку, айчыннае кіраўніцтва пакуль што пачуваецца, мусіць, дастаткова ўпэўнена: Масква ня выдасьць, Буш ня зьесьць! Нават ёсьць, бадай, надзея атрымаць нейкія пернікі за такую самаахвярную антыамэрыканскую эпапею. Аднак такія разьлікі наўрад ці можна лічыць дальнабачнымі. Па-першае, курс расейскага кіраўніцтва на скарачэньне датацыяў Беларусі непахісны. Па-другое, Масква яўна не сьпяшаецца публічна ўхваляць гэтую дыпляматычную вайну, што ёсьць сымптомам: бадацца са Штатамі за інтарэсы беларускай кіроўнае эліты, па якіх ударылі санкцыі супраць "Белгафтахіму", Крамлю зусім нецікава. І нарэшце, калі Мядзьведзеў неўзабаве вырашыць умацаваць свой імідж выхадам Расеі з антыамэрыканскага трэнду, то афіцыйны Менск капітальна сядзе ў лужыну.

Зь іншага боку, яшчэ большая самаізаляцыя на заходнім кірунку аб'ектыўна ўзмацняе рызыкі інкарпарацыі, бо на нейкім этапе адзіным паратункам для тутэйшых стратэгаў могуць аказацца мядзьведжыя абдымкі імпэрыі.

Дый ўвогуле торгаць тыгра за вусы — занятак няўдзячны. Як паказвае гістарычны досьвед, Амэрыка нічога не забывае і рана ці позна знаходзіць спосаб давесьці сваю прынцыповасьць.

На хуткае ж улагоджваньне канфлікту з Вашынгтонам спадзявацца цяжка. Хаця б таму, што за апошнія тыдні тут "пастараліся" падоўжыць сьпіс палітвязьняў. І зараз ЗША патрабуюць вызваліць ужо не аднаго, а траіх.

ЗЫ. Сьвежая навіна: у апошнюю хвіліну амэрыканцы прытармазілі сваё рашэньне. Выглядае на тое, што "дэманстрацыя зубоў" зрабіла ўражаньне на беларускі бок і зараз айчынная дыпляматыя спрабуе неяк зьмякчыць сытуацыю. Будзем сачыць за разьвіцьцём гэтага ўжо амаль што дэтэктыўнага сюжэту.

Каментары29

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць