15 чэрвеня ў раёне сямі раніцы ў пяці населеных пунктах Мінскай вобласці знікла электрычнасць, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Электразабеспячэння не было больш чым у пяцістах прыватных падворках і шасці шматкватэрных дамах. Акрамя таго, у пасёлку Юбілейны парушылася таксама і водазабеспячэнне. Вада не паступала ў школу, паліклініку, два дзіцячыя садкі і шэсць шматкватэрных дамоў.
На шчасце, аварыю ўдалося ліквідаваць у самыя кароткія тэрміны. Ужо праз пару гадзін жыццё ў пацярпелых ад аварыі населеных пунктах прыйшло ў норму.
Каментары