Эканоміка11

МВФ папярэджвае Беларусь аб магчымым дэфіцыце пенсійнага фонду пасля 2022 года

Нягледзячы на прынятыя рашэнні аб павышэнні пенсійнага ўзросту, у будучыні ў пенсійным фондзе Беларусі можа ўтварыцца дэфіцыт, заявіў кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў краіне Пітэр Долман.

Выступаючы 20 чэрвеня з публічнай лекцыяй у галерэі партала tut.by, Долман канстатаваў, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, на краіну пастаянна ўплываюць «неспрыяльныя знешнія шокі», і каб пераадолець цяжкія часы, МВФ рэкамендуе правесці шэраг рэформаў. «Мы заклікаем правесці глыбокія рэформы для стабілізацыі эканомікі і забеспячэння эканамічнага росту і росту дабрабыту ў сярэднетэрміновай перспектыве», — сказаў Долман.

Персанал фонду назірае сёння больш высокую гатоўнасць беларускіх уладаў праводзіць рэформы, чым раней, адзначыў ён. «Мы бачылі скарачэнне тэмпаў росту зарплат, абмежаванне аб'ёмаў дырэктыўнага крэдытавання, нягледзячы на выбары. Мы назіралі таксама скарачэнне маштабаў цэнавага рэгулявання, і гэта станоўчыя крокі, але мы лічым, што неабходна праводзіць больш маштабныя рэформы», — заявіў Долман.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў пенсійнай сферы. Паводле ацэнак МВФ, якія паказаў на графіку Долман, да 2050 года дэфіцыт пенсійнага фонду мог бы дасягнуць 7% ВУП, аднак у выніку абвешчанага ў Беларусі павышэння пенсійнага ўзросту ён можа скласці 5% ВУП.

«Дэфіцыт давядзецца кампенсаваць альбо за кошт скарачэння пенсійных выплат, альбо за кошт бюджэтных субсідый», — сказаў прадстаўнік МВФ.

Пры гэтым ён адзначыў, што прынятыя беларускімі ўладамі рашэнні аб павышэнні пенсійнага ўзросту «змогуць забяспечыць раўнаважкі стан пенсійнага фонду да 2022 года». «Згодна з нашымі ацэнкамі і разлікамі, дзякуючы прынятым рашэнням ў пенсійнай сферы пенсійны фонд у найбліжэйшыя пяць-шэсць гадоў будзе заставацца збалансаваным, аднак затым з прычыны адмоўнай дэмаграфічнай дынамікі дэфіцыт усё ж такі будзе нарастаць», — заявіў Долман.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць