Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Улада "рыхтуецца да горшага"

Каб прыватызаваць монстраў саціндустрыі, патрэбен час. Грошыкі ад гэтых угодаў рэальна прыдуць недзе пад наступныя прэзыдэнцкія выбары. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У панядзелак расейскі алігарх №1 Дзерыпаска таргаваўся ў Менску наконт МАЗу. Не асобнай машыны, як вы разумееце :), а ўсяго гіганта беларускай індустрыі. Аднаго з тых, пра якія да пары да часу патэтычна гаварылася пад лёзунгам "Не дамо распрадаць Радзіму!".

Сёньня працэс распродажу пакаціўся як сьнежны камяк з гары. Са сьвістам разыходзяцца направа і налева акцыі банкаў. Туркі — безь пяці хвілінаў гаспадары "БеСТу" (якому так і не дапамог стаць на ногі рэжым найбольшага спрыяньня). Назаўтра пасьля візыту Дзерыпаскі стала вядома, што рыхтуюцца да прыватызацыі яшчэ дзьве знакавыя адзінкі "фамільнага срэбра" — "Нафтан" ды "Палімір".

Канешне, таму ж Дзерыпаску рана паціраць рукі, бо нашыя начальнікі, як вядома, гаспадары свайго слова: хочуць — даюць, хочуць — бяруць назад. Але ўвогуле трэнд відавочны. Мадэль дзяржаўнага сацыялізму канае. "Блакітныя фішкі" ідуць з малатка.

І вось што цікава. Незалежныя эканамісты падкрэсьліваюць: калі летась (возьмем сюжэт з "Вэлкомам") катастрафічна неставала валюты, каб разьлічыцца за газ і г.д., то зараз сытуацыя іншая. Зноў акрыяў гандаль нафтапрадуктамі, імкліва даражэе калій — так што замежныя грошыкі ў казну плывуць спраўна.

Напрошваецца выснова: наверсе ўвайшлі ў смак. Псыхалягічны бар'ер пераадолены. Непразрысты "распродаж Радзімы" пакідае электарат індыфэрэнтным. Людзі не пачуваюцца гаспадарамі ўласнасьці, якую прапаганда шмат гадоў патэтычна называла народнай. І намэнклятура сьпяшаецца канвэртаваць уладу ва ўласнасьць, неўпрыкмет зьмяніць мадэль — і пры гэтым, як і раней, здымаць вяршкі.

І другі момант. Каб прыватызаваць монстраў саціндустрыі, патрэбен час. Грошыкі ад гэтых угодаў рэальна прыдуць недзе пад наступныя прэзыдэнцкія выбары (тыя, наконт якіх ужо сказана: "Рыхтуйцеся да горшага"). Трэба ж будзе кінуць тое-сёе на падтрымку штаноў электарату. Зь цяперашняй раскруткай інфляцыі ў 2010-м і за абяцаныя 700 даляраў яшчэ ці купіш тое, што зараз за 350.

Каментары7

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць