Свет22

У Японіі мужчына з нажом забіў 19 чалавек у доме для інвалідаў

Reuters.com

Напад на ўстанову ў Сагаміхары (прыгарад Токіа), дзе пражывалі людзі з абмежаванымі разумовымі магчымасцямі, адбылося каля 02:30 у аўторак. У гэты час у пансіянаце знаходзіліся восем супрацоўнікаў, а таксама адзін ахоўнік. Таксама там маглі быць каля 150 пастаяльцаў ва ўзросце ад 18 да 75 гадоў.

Па папярэдніх дадзеных, мужчына прыехаў да ўстановы на чорнай машыне і пракраўся ў жылы корпус, разбіўшы малатком акно на першым паверсе. З сабой ён прынёс сумку з нажамі.

Улады пацвердзілі гібель 19 чалавек, ва ўзросце ад 18 да 70 гадоў, сярод іх дзевяць мужчын і 10 жанчын. Стан яшчэ 20 пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Параненыя дастаўлены ў некалькі бальніц Токіа, некаторыя знаходзяцца без прытомнасці.

Японец, які ўстроіў разню, 26-гадовы Сатосі Уэмацу, працаваў у гэтай установе са снежня 2012 года і звольніўся ў лютым гэтага года па асабістых прычынах.

Уэмацу арыштаваны па афіцыйным падазрэнні ў спробе забойства і незаконным пранікненні ў памяшканне. Па словах следчых, ён выказваў непрыязнасць да людзей з абмежаванымі магчымасцямі і жаданне «пазбавіцца ад іх».

Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Токао генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга, ніякай інфармацыі аб магчымай сувязі Уэмацу з ісламісцкімі экстрэмістамі няма.

Праз прыкладна гадзіну пасля нападу Уэмацу з'явіўся ў паліцэйскі ўчастак і прызнаўся ў тым, што зладзіў разню.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны25

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць