Усяго патроху88

Абертыліях. Дзе будзе жыць Домрачава

Што здарылася?

Самая вядомая біятланістка Беларусі стала жыхаркай мястэчка Абертыліях. У Аўстрыю Домрачава пераехала следам за мужам, Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам. Біятланіст даўно з'яўляецца жыхаром Абертыліях (адным з нямногіх, дарэчы).

Абертыліях? І як там?

Абертыліях — маленькая аўстрыйская вёска на мяжы з Італіяй. Плошча Абертыліях супастаўная з Баранавічамі і Барысавам (64 км²). У вёсцы жыве ўсяго 700 чалавек, але для гэтых людзей створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця. Вёсачка размешчана ў даліне паміж двума горнымі масівамі на вышыні 1450 метраў над узроўнем мора. Гэта прычына, па якой там вялікую частку года ляжыць снег.

Цікава. А яшчэ што?

Непадалёк ад Абертыліяха размясціўся цэнтр біятлона, дзе праходзяць этапы Кубка IBU. На афіцыйным турыстычным партале ганарацца тым, якія ўмовы створаны для страляючых лыжнікаў, і дадаюць: «А ён ведае толк у гэтым». Фраза датычыцца Б'ёрндалена. Цяпер на адну нагоду для гонару ў Абертыліяха стане больш — не кожны дзень туды пераязджае трохразовая алімпійская чэмпіёнка.

Яшчэ ў Абертыліяху праводзяць зборы многія біятланісты. Так, напрыклад, хутка туды заедуць нарвежцы. Плануюць патрэніравацца ў аўстрыйскіх гарах і беларусы. Ідуць перамовы з трэнерам расійскай зборнай.

І колькі там каштуе жыллё?

Знайсці кошт жылля ў Абертыліяху аказалася не так і проста. Хоць і чакаць шмат прапаноў ад мястэчка на 700 жыхароў было б глупствам. Арэнда дамоў, гасцініцы — колькі заўгодна. Купля? Нам удалося знайсці адну аб'яву аб продажы дома (дакладней, цэлай фермы) у Абертыліяху. Трохпакаёвыя апартаменты ў «ціхім месцы» (а ці ёсць там шумныя месцы?) з жылой плошчай у 140 квадратных метраў, адным туалетам і адной кухняй абыдзецца ў 640 тысяч еўра. Дорага? Затое са сваім надзелам.

У акрузе Ліенц, да якога належыць Абертыліях, можна купіць дом і танней (за дзве-тры сотні тысяч еўра), і даражэй (за пару мільёнаў). У любым выпадку, без вялікай сумы грошай жыллё тут не купіш. Можна зняць аппартаменты ў арэнду: з тых прапаноў, што мы знайшлі на booking.com, самае таннае было ў раёне 50 даляраў за суткі.

Там хоць прыгожа? Давай фоткі!

Пейзажы там, вядома, ідылічныя.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць