Надвор'е22

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусь зноў вернецца спёка

Лета ў Беларусь вернецца ў канцы тыдня. А да выходных давядзецца трываць халаднавате і непагодлівае надвор'е, якое будуць вызначаць паўночна-заходнія патокі атмасферы і атмасферныя франты.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 16 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу + 7 … + 13°С, днём + 14 … + 19°С, па поўдні да +22°С.

У сераду і чацвер, 17 і 18 жніўня, на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу + 6 … + 13°С, днём + 16 … + 23°С, па Гомельскай вобласці да +25°С.

З пятніцы, 19 жніўня, з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, паўночны вецер зменіць паўднёвы, і пачне расці тэмпература паветра. У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература ноччу + 8 … + 15°С, днём + 20 … + 27°С, па паўднёвым усходзе да +29 ° С.

Выходныя чакаюцца па-летняму гарачымі: ноччу + 12 … + 19°С, днём + 25 … + 32°С.

Месцамі, пераважна па захадзе, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

Пад Полацкам мужчына чатыры дні таму пайшоў на падводную рыбалку і знік

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал2

Нацыянальная бібліятэка прадставіла новы мерч з Купалам і Коласам4

Перапынкі «для гідратацыі» на чэмпіянаце свету раздражняюць не толькі вас5

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец2

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць