Спорт33

Лукашэнка: У беларускім футболе няма на што глядзець

У беларускім футболе пакуль няма на што глядзець. Такую ацэнку Аляксандр Лукашэнка даў стану спраў у гэтым відзе спорту на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.

Фота: kremlin.ru

«Чаму я звярнуўся да спорту — не толькі да хакея: ужо і ў мяне пачынаюць крытыкаваць за тое, што я больш увагі надаю хакею. Калі футбалісты будуць гуляць так, як у нас хакеісты гуляюць, я з вялікім задавальненнем буду надаваць увагу і футболу. Але там пакуль няма на што глядзець», — сказаў ён.

Ён узгадаў пра нядаўні таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Буркіна-Фасо па футболе. Гульня завяршылася нічыёй з лікам 2:2, хоць па ходзе матча беларуская каманда вяла 2:0.

«Ну так, Буркіна-Фасо — нядрэнная каманда. Мы нібыта 2:0 вялі. А потым на фінішы — як звычайна. Пра што гэта гаворыць? Пра тое, што мы не рыхтуемся, мы фізічна не ўмеем гуляць. Або трэнерскі склад (хоць не магу сказаць, што яны дрэнна пачалі), на чале з Ганчарэнкам, — не падрыхтавалі каманду належным чынам, каб да апошняй хвіліны выстаяць і здабыць перамогу», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён пры гэтым падкрэсліў, што ніхто, уключаючы профільнага міністра, не можа папракнуць яго ў тым, што ён не надае ўвагі футболу: «У нас жа «надаваў увагу» — гэта грошы давай. Ну далі мінскім дынамаўцам міністра (гаворка пра кіраўніка МУС Івана Кубракова, які таксама займае пасаду старшыні назіральнай радыБФСТ «Дынама») і грошай. І што, лепш сталі гуляць? У кубках адрозніліся, яшчэ дзе-небудзь? Таму не трэба крыўдзіцца на тое, што я менш увагі надаю футболу. Нічога не менш, хапае».

Лукашэнка адзначыў, што так склалася ў яго жыцці, што цяпер яго часцей бачаць на хакейнай пляцоўцы. Магчыма, таму магло скласціся меркаванне, што ў Беларусі гэта — гульня №1.

«Футбол і хакей — гэта асноўныя віды спорту паўсюль, таму што яны масавыя, гэта народныя віды спорту. Па маім асабістым жыцці я заўсёды прызнаваў, што гуляў у футбол, а не ў хакей. Улетку — у футбол, узімку — у хакей. Са школьнага ўзросту», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары3

  • Жвір
    16.06.2026
    Узяўся за футбол, спец па ўсіх пытаньнях, работу трэнераў камэнтуе. Ну і чакайце, гамон футболу, гамон усяму, на што ён зьвяртае ўвагу.
  • Ёсік
    16.06.2026
    Жвір , гэта яго любімы спорт, глядзіце першыя інтэрв'ю. Кабанчык гуляў у футбол на стадыёне бдуфк у Вясьнянцы ў пачатку прэзідэнцтва, калі не памыляюся, на галаве была шапка-пеўнік RAUBICHI.
  • Усё прапала
    16.06.2026
    Як і ва ўсім астатнім.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць