Свет22

Турэцкія пракуроры просяць для Гюлена два пажыццёвых і 1900 гадоў турмы

Улады Турцыі хочуць прыгаварыць Фетхулаха Гюлена да двух пажыццёвых зняволенняў і 1900 гадоў турмы. Цяпер прапаведнік, якога называюць натхняльнікам спробы перавароту, знаходзіцца ў ЗША, Анкара патрабуе яго экстрадыцыі.

Фетхулах Гюлен. Фота sputnik.kg.

Турэцкія пракуроры просяць для рэлігійнага дзеяча Фетхулаха Гюлена, які абвінавачваецца ў арганізацыі спробы ваеннага перавароту ў Турцыі, два пажыццёвых і 1900 гадоў турмы, паведамляе Anadolu.

Як адзначае агенцтва, аб'ём абвінаваўчага заключэння склаў 2,527 тысяч старонак. У ім гаворыцца, што Гюлен «спрабаваў з дапамогай гвалту парушыць усталяваны канстытуцыяй Турцыі парадак», «стварыць узброеную тэрарыстычную арганізацыю, а таксама «ліквідаваць урад Турэцкай Рэспублікі».

Спроба ваеннага перавароту ў Турцыі адбылася ў ноч на 16 ліпеня. Падчас сутыкнення паміж пучыстамі і прыхільнікамі дзейнай улады загінулі больш за 240 чалавек. Пасля падаўлення бунту ў дзяржорганах пачаліся маштабныя чысткі, у Турцыі былі звольненыя ці адхіленыя ад працы больш за 81 тысяча чалавек, затрыманыя — амаль 26 тысяч чалавек.

На думку турэцкіх уладаў, ідэолагам бунту ў Анкары быў Гюлен, які ўжо на працягу многіх гадоў пражывае ў ЗША. Сам рэлігійны дзеяч адмаўляе сваю датычнасьць да путчу. Ён заклікаў ЗША адхіліць просьбу турэцкіх уладаў аб яго выдачы.

Улады лічаць, што доказы яго дачынення да арганізацыі путчу неабвержныя. Напярэдадні, 15 жніўня, Эрдаган заявіў, што ЗША прыйдзецца выбіраць паміж Анкарай і Гюленом, і нежаданне выдаць прапаведніка можа каштаваць ім сяброўства з Анкарай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць