Свет33

Па выніках апытанняў Клінтан апярэджвае Трампа на 6%

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан апярэджвае свайго асноўнага суперніка — рэспубліканца Дональда Трампа на 6 працэнтных пунктаў, нягледзячы на скандал, які паўстаў з-за аднаўлення расследавання ФБР па справе аб электроннай перапісцы.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Reuters/Ipsos. 

Апытанне праводзілася з 28 кастрычніка па 1 лістапада сярод 1772 амерыканцаў.

45% патэнцыйных выбаршчыкаў заявілі, што падтрымалі б на выбарах Клінтан, 39% — Трампа.

Калі ўлічваць усіх чатырох зарэгістраваных кандыдатаў, то адрыў Клінтан ад Трампа складае 8%: 45% супраць 37%. Лібертарыянцы Гэры Джонсана гатовыя падтрымаць 5% выбаршчыкаў, Джыл Стэйн з партыі зялёных — 2%.

Апытанне было праведзенае анлайн у 50 штатах ЗША. Хібнасць склала 3%.

Раней дырэктар ФБР Джэймс Комі паведаміў, што ведамства аднавіла расследаванне справы, звязанай з выкарыстаннем Клінтан у бытнасць яе дзяржсакратаром асабістага паштовага сервера для рабочай перапіскі. Паводле яго слоў, гэта звязана з выяўленнем новых электронных лістоў.

Клінтан асудзіла рашэнне кіраўніка ФБР паведаміць публіцы аб аднаўленні расследавання гісторыі з электроннымі лістамі, не вызначыўшы, ці з'яўляюцца новыя доказы ў справе супраць яе як-кольвек значнымі. Гэтае рашэнне яна назвала дзіўным.

Некаторыя іншыя апытанні зафіксавалі, што разрыў між Клінтанам і Трампам паменшаў да мінімуму.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць