Здарэнні1414

У Тайландзе шпіталізаваны голы беларус, які расказваў, што бачыць мёртвых людзей

Па дадзеных Phuket News, паліцыя Пхукета затрымала турыста, якога пазней ідэнтыфікавалі як Кірыла Бялова з Беларусі. 8 лістапада яго накіравалі ў шпіталь.

Падчас затрымання 34-гадовага Кірыла Бялова. Фота Phuket News.

Сцвярджаецца, што мужчыну, які знаходзіўся ў стане, падобным да трансу, адправілі ў медыцынскую ўстанову на абследаванне. Сябар Бялова, Аляксандр Сяргееў, растлумачыў, што яны падарожнічалі на матацыкле, аднак у нейкі момант яго спадарожнік стаў дзіўна сябе паводзіць.

Бялоў нібыта пачаў расказваць пра мёртвых людзей — «дрэнных» і «добрых», якіх ён можа бачыць. Потым мужчына зняў вопратку і згубіўся на каўчукавай плантацыі. На пошукі беларуса адправілі паліцэйскіх, але пазней адзін з жыхароў паведаміў, што бачыў чалавека, што брыдзе без адзення па дарозе.

Спадарожнік Бялова распавёў паліцыі, што дзівацтвы ў паводзінах сябра з'явіліся пасля наведвання выспы Самуй на мінулым тыдні. Праўда, «так дрэнна» ён сябе да апошняга моманту не адчуваў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць