Спорт1111

Станюта плануе завяршыць кар'еру: Я не знаходжу больш у гімнастыцы натхнення

Лідар нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта плануе завяршыць спартыўную кар'еру ў бліжэйшы час. Пра гэта спартсменка, якой 15 лістапада споўніцца 23 гады, распавяла ў інтэрв'ю БелаПАН. Прычынамі гэтага рашэння Станюта назвала старую траўму і боль у левай ступні, а таксама той факт, што яна «больш не знаходзіць у гімнастыцы натхнення».

Меліціна Станюта. Фота s5o.ru

«Ступня моцна баліць. Пасля Алімпіяды стала балець больш, прычым боль з'явіўся ў тым месцы, у якім раней яго не было. Я спадзявалася, што за адпачынак ён пройдзе, паколькі нагрузак на ступню не будзе. Не праходзіць. На левай назе я не магу рабіць пэўныя элементы. Штосьці рабіць з гэтай шматпакутнай ступнёй я не вельмі хачу. Плюс мне хутка 23 гады — гэта ўсё ж такі ўзрост для гімнастыкі.

Я 20 гадоў у спорце. Ад 1996 года я бачу гэтыя сцэны, гэтую залу. У мяне, напэўна, ужо няма эмацыйнага зараду, які б даваў псіхалагічныя сілы працягваць. Я не знаходжу больш у гімнастыцы натхнення. Унутраны голас мне ўсё настойлівей кажа, што больш я займацца гэтым не хачу», — канкрэтызавала Станюта.

Па словах спартсменкі, яна цяжка перажывала няўдалае выступленне на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. На Гульнях-2016, на якіх Станюта разглядалася адной з галоўных фаварытак, яна не змагла заваяваць узнагароду праз дапушчаную памылку — выпусціла булаву падчас выступу.

«Калі мы абмяркоўвалі гэта з галоўным трэнерам Ірынай Ляпарскай, яна сказала: «Меліціна, я не магу даць ніякага тлумачэння таго, што ты выпусціла булаву. Ты была гатовая настолькі добра, наколькі гэта ўвогуле магчыма», — распавяла спартсменка.

«Я і сама разумею, што гэта памылка — гэта нейкі нонсэнс, — лічыць Станюта. — Дайце мне магчымасць паўтарыць выступ, я зраблю яго бездакорна сто, дзвесце, трыста разоў. Я не ведаю, чаму лёс так склаўся, чаму ён даў мне такое выпрабаванне, а гэта сапраўды было сур'ёзнае выпрабаванне для мяне. Разумееце, на Алімпіядзе ў Лондане я не была настолькі гатова, як на гэтай Алімпіядзе. Я настолькі адказна і паўнавартасна рыхтавалася да Гульняў у Рыа, што нават не магу сабе ўявіць, што можна было яшчэ зрабіць у плане падрыхтоўкі. Я зрабіла ўсё! Я лепш не магу! З аднаго боку, гэта крыўдна, што ты зрабіла абсалютна ўсё, але засталася без медаля. А з другога боку, калі ты зрабіла ўсё, за што сябе дакараць? Я сябе супакойваю так: значыць, маё шчасце не ў гэтым. Плюс я лічу, што мой галоўны медаль у гімнастыцы — гэта не факт наяўнасці алімпійскай узнагароды, а глядацкая любоў і ўвага», — сказала гімнастка.

Меліціна Станюта з'яўляецца шматразовым прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаным майстрам спорту Беларусі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць