Здароўе88

Сядзячы лад жыцця скарачае яго працягласць

Сядзячы лад жыцця паскарае старэнне клетак на генетычным узроўні, распавялі навукоўцы ў артыкуле, апублікаваным у выданні American Journal of Epidemiology.

Pinterest

Па словах спецыялістаў, клеткі старэюць хутчэй, калі чалавек вядзе маларухомы лад жыцця. Таксама варта ўсведамляць, што фактычны ўзрост не заўсёды адлюстроўвае біялагічны, г. зн. бываюць выпадкі, калі чалавек старэе хутчэй, чым ідзе час.

Пры сядзячым ладзе жыцця ў арганізме чалавека ўзрастае колькасць аксідантаў і іншых агрэсіўных малекул у клетках. Гэта вядзе да анамальна хуткага скарачэння даўжыні целамер — канцавых участкаў храмасом, якія знаходзяцца ў ядры кожнай клеткі чалавечага арганізма і абараняюць ДНК ад пашкоджанняў, — і, адпаведна, да іх паскоранага старэння. Пры кожным дзяленні клеткі целамеры становяцца карацейшымі, а калі іх даўжыні аказваецца не дастаткова для новага дзялення, клетка гіне.

Адзначаецца, што даўжыня целамер і іх стан залежыць не толькі ад ладу жыцця, але таксама і ад агульнага стану арганізма. Гэта значыць, што да змены могуць прывесці дэпрэсія, стрэс, беднасць, пастаянныя перажыванні.

Да адкрыцця навукоўцы прыйшлі пасля назірання за здароўем амаль паўтары тысяч амерыканак ва ўзросце ад 64 да 95 гадоў. Удзельніцы пагадзіліся здаць неабходныя аналізы, адзначыўшы, наколькі актыўны лад жыцця вядуць.

Прааналізаваўшы атрыманыя дадзеныя, спецыялісты прыйшлі да высновы, што жанчыны, якія вядуць сядзячы лад жыцця, фактычна на дзевяць гадоў старэйшыя за сваіх аднагодак, якія не сядзяць на месцы.

Такім чынам, адзначылі медыкі, прапаганда сярод пенсіянераў актыўнага ладу жыцця дапаможа прыкметна падоўжыць ім жыццё. Таксама вельмі важна прывіваць любоў да спорту і актыўнага ладу жыцця з самага дзяцінства.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала20

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала20

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць