Меркаванні6262

Навальны зрабіў памылку, пагадзіўшыся на дэбаты з Гіркіным

Піша Андрэй Дынько.

Аляксей Навальны зрабіў памылку, пагадзіўшыся на відэадэбаты з Ігарам Гіркіным. Прапанова дэбатаў сыходзіла ад апошняга.

Калі ты пазіцыянуеш сябе як супернік Пуціну, ты павінен дэбатаваць з Пуціным — наўпрост ці не наўпрост. Калі ж ты ставіш сябе на адну дошку з фігурамі тыпу Гіркіна, ты апрыёры паніжаешся.

Тое самае, калі візаві Лукашэнкі ў Беларусі штурхаюць на дэбаты з Гайдукевічамі. Ты кідаеш выклік Лукашэнку, а цябе выстаўляюць сам-насам з асобамі, якія за свае словы не адказваюць.

Як мог Навальны выглядаць у дэбатах з персанажам, які «хоць і манархіст, але разумее — аднавіць манархію не ўдасца. Мала таго, не ўдасца і аднавіць Расійскую імперыю — прынамсі, не ўдасца Фінляндыю і Польшчу. Аднавіць манархію ўзору 1917 года немагчыма, бо тады ўсе былі вернікамі, а цар быў сакральнай фігурай»? 

Публіку за межамі Расіі найбольш цікавілі пытанні, звязаныя са спробай Расіі захапіць Данбас і поўдзень Украіны, спробай, у якой выбітную ролю адыграў Ігар Гіркін.

Зброю узяў у Крыме, грошы там жа. А на астатнія пытанні як афіцэр я адказваць не буду, бо адказ на гэта пазбавіць мяне майго афіцэрскага гонару, адказаў Гіркін на пытанне, дзе ён узяў грошы і зброю для захопу Славянска.

На пытанне пра збіццё «Боінга» над Данбасам Гіркін даў двухсэнсоўны адказ. Ён кляўся Богам, што ягонае апалчэнне не мела «Букаў». А не апалчэнне, а іхтамнеты?

Навальны не асабліва стараўся Гіркіна за гэта закляйміць, Навальны хоча выглядаць нацыяналістам, а не лібералам. Тым не менш, згодна з апошнім апытаннем «Цэнтра Левады», толькі 55% расіян ведае пра Навальнага. І з тых, хто ведае, большасць лічыць, што Навальны дзейнічае ў інтарэсах Захаду. Толькі 7% расіян маюць пра яго пазітыўнае меркаванне.

Дэбаты Навальнага і Гіркіна пацвердзілі, што праціўнікам Пуціна ў Расіі нялёгка сфармуляваць «вялікую і простую ідэю». У беларускай апазіцыі такая ідэя ёсць: гэта ідэя незалежнай і еўрапейскай Беларусі. У Навальнага ж — усё складана. У Гіркіна ж ідэя не простая, а суперпростая. Амаль як у Гайдукевічаў.

Каментары62

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець2

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць