Свет11

У брытанскай паліцыі сфарміраванае падраздзяленне, якое цалкам складаецца з дронаў

Паліцэйскае ўпраўленне Дэвана і Карнуола і суседняе паліцэйскае ўпраўленне Дорсет на паўднёвым захадзе Англіі пасля 18 месяцаў трэніровак увялі ў строй дрон-падраздзяленне. Некалькі каманд афіцэраў гатовыя разгарнуць лятальныя апараты там, дзе гэта неабходна, паведамляе Digital Trends.

Цяпер абсталяванне «лятучай» паліцыі ўключае ў сябе універсальныя дроны DJI Inspire, да якіх можна падключыць магутныя цеплавізійныя камеры і камеры маштабавання. Таксама выкарыстоўваецца маленькі Mavic drone ад DJI.

Старэйшы інспектар Джым Най, які ўзначальвае новую каманду, назваў запуск дрон-падраздзялення гістарычным крокам для паліцыі Вялікабрытаніі. Ён дадаў, што тэхналогія будзе выкарыстоўвацца для цэлага шэрагу задач, уключаючы дапамогу ў пошуку зніклых без вестак, фатаграфаванне і відэаздымку месцаў злачынстваў і буйных дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама будзе выкарыстоўвацца ў прыбярэжных і лясных раёнах для барацьбы з экалагічнымі правапарушэннямі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць