Здароўе88

Электронныя цыгарэты паскараюць старэнне сасудаў, высветлілі навукоўцы

Курэнне электронных цыгарэт паскарае старэнне клетак артэрый і вен, што можа прывесці да з'яўлення праблем з сэрцам у сталым веку, заявілі навукоўцы, якія выступалі на чарговай канферэнцыі Амерыканскага таварыства фізіёлагаў у Вэстмінстэры.

© РИА Новости / Владимир Песня

У апошнія два гады, дзякуючы росту папулярнасці «вэйпераў» сярод курцоў, навукоўцы пачалі актыўна цікавіцца тым, ці валодаюць падобныя прылады тымі карыснымі ўласцівасцямі, якія ім прыпісваюць іх вытворцы, і наколькі яны менш шкодныя для здароўя за звычайныя цыгарэты.

Гэтыя даследаванні прывялі да супярэчлівых вынікаў: у цэлым тытунёвы дым з'яўляецца больш небяспечным для здароўя лёгкіх і ўсяго цела чалавека, аднак выпарэнні электронных цыгарэт, як нядаўна высветлілі навукоўцы, утрымліваюць у сабе мноства канцэрагенаў і таксінаў, якія выпрацоўваюцца ў выніку спальвання часткі выпарваемай вадкасці на спіралі накальвання.

Акрамя таго, апытанні сярод школьнікаў у Канадзе паказалі, што электронныя цыгарэты прыцягваюць новых людзей да нікатыну, а не проста служаць заменай тытуню для ўжо сталых курцоў.

Марк Олферт з універсітэта Заходняй Вірджыніі ў Моргантаўн (ЗША) і яго калегі адкрылі яшчэ адзін негатыўны эфект, звязаны з электроннымі цыгарэтамі, назіраючы за жыццём некалькіх дзесяткаў мышэй, якіх навукоўцы перыядычна ці ўвесь час «абкурвалі» парай з вэйп-выпарнікаў на працягу васьмі месяцаў.

Як паказалі гэтыя вопыты, пастаяннае «курэнне» электронных цыгарэт прыкметна памяняла працу сценак артэрый і вен грызуноў, пагоршыўшы іх здольнасць пашырацца або звужацца пры паступленні адпаведных сігналаў у іх клеткі. У выніку гэтага сасуды мышэй сталі больш жорсткімі, што зрабіла грызуноў больш схільнымі да развіцця гіпертаніі і іншых хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Як правіла, артэрыі і вены пачынаюць горш сціскацца і пашырацца пры старэнні цела чалавека ці жывёл, што сведчыць аб тым, што пара электронных цыгарэт паскарае старэнне клетак сасудаў.

Па словах Олферта, падобныя негатыўныя эфекты ўзнікалі нават пасля адзінкавага «скурвання» электроннай цыгарэты мышамі, і яны толькі ўзмацняліся пры хранічным ужыванні вэйпаў. Усё гэта, як лічаць навукоўцы, кажа пра тое, што падобныя выпарнікі не з'яўляюцца бяспечнай альтэрнатывай цыгарэт і шкодзяць здароўю чалавека не менш за звычайны тытунь, хоць і некалькі іншым шляхам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня13

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць