Расійскае інтэрнэт-выданне Lenta.ru выкарыстала для ілюстрацыі сюжэта пра знішчальнік Су-57 кадры падрыву моста ў Жыткавіцкім раёне.
У роліку дэманструецца выбух моста ў чатырох месцах.

Кадры з cюжэта Lenta.ru.

Кадры з сюжэта беларускага МНС.
Аўтамабільны мост цераз Прыпяць пад Жыткавічамі падарвалі для замены. Скіраваныя выбухі арганізавалі беларускія выбухатэхнікі.
Выбар кадраў з суседняй краіны для рэкламнага роліка расійскай авіяцыі выглядае двухсэнсоўна.
Першым на супадзенне звярнуў увагу ў сваім Twitter-акаўнце галоўны рэдактар Onliner.by Мікалай Казловіч. Беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак масава асудзілі гэты ролік.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары