Здароўе99

«Мне спатрэбілася два месяцы, каб даць рады пасляродавай дэпрэсіі». Аляксандра Герасіменя дзеліцца складанасцямі мацярынства

Пасля нараджэння дачкі Сафіі Аляксандра Герасіменя пачала актыўна посціць у сваіх сацсетках так званыя «мамскія» допісы. У іх яна дзеліцца праблемамі, з якімі сутыкнулася за два месяцы жыцця дзяўчынкі.

Яе досвед выдатна дэманструе, што мацярынства — гэта не толькі радасць і ўсмешкі. Гэты і дзясяткі складанасцяў, якія трэба будзе пераадолець, навыкі, якія варта хутка засвоіць, таму рыхтавацца да гэтай падзеі ў жыцці варта свядома.

— Перад родамі я шмат чытала, хадзіла на курсы, настройвалася маральна. Як мне здавалася, я гатовая. Але мае ілюзіі жорстка разбіліся аб «скалы» рэальнасці. Я зразумела, што стаць маці — не значыць быць ёю. Адной з гэтых «скалаў» была дыета. Ніколі ў жыцці, апроч юнацтва (і тое па дурасці), я не сядзела на дыетах. Я ела няшмат, але тое, што хацела і калі хацела. Цяпер жа, сеўшы на жорсткую дыету з прэснымі кашамі і травянымі гарбатамі, я сніла тоўсты стэйк і каву з шакаладам! За першы тыдзень мацярынства я страціла 5 кг (уласна кажучы, амаль усё, што набрала за цяжарнасць). Я глытала слінкі і ціха зайздросціла людзям у кавярнях: акрамя зялёнай гарбаты, мне там не было чаго ўзяць.

Другой «скалой» стала адсутнасць руху. І ў маральным, і ў фізічным плане. Некалькі месяцаў знаходжання дома, без падарожжаў, амаль заўсёды адна ў чатырох сценах, без звыклай камунікацыі, без фізічнай нагрузкі… Мне хацелася лезці на сценку і скуголіць!

І, напэўна, самай складанай для мяне «скалой» аказаўся сон. Дакладней, яго поўная адсутнасць.

Для мяне сон заўсёды быў на першым месцы, нават дзікі голад ці смага не маглі падняць мяне з ложка. Калі я не высплюся, то была злая і панурая. Першы месяц я яшчэ трымалася. Паспявала прыбрацца дома, прыгатаваць паесці, заняцца хатнімі справамі. Пасля стала горш: малая стала спаць менш, прачынацца часцей, плакала па начах. Я валілася з ног ужо ў 8 вечара. Я гатовая была плюхнуцца ў ложак і ў той жа момант выключыцца, але Сафія думала інакш, падымаючы мяне кожныя 15 хвілін.

Я не разумела, чаго яна хоча, пастаянна злавалася на дачку. Яна гэта, відаць, адчувала і пачынала нервавацца, спаць яшчэ горш. Я злавалася на сябе, што злуюся на малую…

Праз недасып і нервы стала знікаць малако, я нервавалася яшчэ мацней — і малака станавілася яшчэ менш. Сафія стала адмаўляцца ад грудзей. Пасля мы яшчэ і ў бальніцу з ёй трапілі!

Рэанімацыя, кропельніцы, бяссонныя ночы на ​​кушэтцы побач і поўнае бяссілле: чым я магу дапамагчы? За некалькі дзён мая свядомасць перавярнулася з ног на галаву. І адразу неяк усё стала неістотным: і бяссонныя ночы, і строгія дыеты…

Я стала спакайнейшай, мы лепш сталі разумець адна адну (вядома, мне яшчэ працаваць і працаваць да маці са стажам) аднавілася грудное выкормліванне, нармалізаваўся рэжым.

За гэтыя дні я зразумела: каб «быць» маці, трэба проста змірыцца і прыняць свой статус. Убудаваць сваё дзіця ў свой лад жыцця, з яго тэмпераментам і жаданнямі, змірыцца з тым, што так, як было, ужо не будзе, будзе па-іншаму, але не значыць, што горш.

І не трэба трываць, як многія кажуць, трэба проста атрымліваць асалоду ад таго, што вы з малым побач. Первая ўсмешка, першае слова, першыя крокі… Такімі, як цяпер, яны больш не будуць ніколі!

Так, маці быць няпроста… Але ніхто і не кажа, што будзе проста! На тое, каб даць рады пасляродавай дэпрэсіі, мне спатрэбілася ажно два месяцы.

Шчаслівай маці быць можна! І я стараюся.

***

Аляксандра Герасіменя (нарадзілася 31 снежня 1985 года) — беларуская плыўчыха, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы. На Алімпіядзе-2012 года ў Лондане двойчы заваявала срэбра: на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем і на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. На Алімпіядзе-2016 у Рыа заваявала бронзавы медаль у фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. У 2017 годзе выйшла замуж за плыўца Аляксандра Цуркіна.

Самая прыгожая спартсменка краіны выйшла замуж

Аляксандра Герасіменя нарадзіла дачку

Каментары9

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць