Грамадства2626

Пасол Украіны: Амбасадары 10 краін прыйшлі ўшанаваць памяць ахвяр Галадамору, хаця іх запрашаў на вячэру амбасадар Расіі

У пятніцу, 23 лістапада, у Чырвоным касцёле адбылася імша-рэквіем памяці загінуўшых ад Галадамору.

Сёлета адзначаюцца 85-я ўгодкі Галадамору.

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у сваёй прамове падзякаваў усім, хто памятае і хто прыйшоў раздзяліць боль украінскага народа.

Ігар Кізім (справа) з Часовым Павераным ў справах Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі Паулам ван Ааствейнам.

Ігар Кізім назваў Галадамор найвялікшай трагедыяй украінскага народу.

«Чатыры з паловай мільёны чалавек загінулі за 1932-1933 гады ва Украіне. Пачуйце гэтую лічбу тыя, хто спрабуе апраўдаць тагачасную палітыку савецкай дзяржавы. Памерлых назад не вярнуць, але мы павінны агучваць імёны тых, з чыйго дазволу ажыццяўляліся страшныя злачынствы, мы павінны гаварыць пра жахі сталінскага рэжыму», — сказаў амбасадар.

Ігар Кізім нагадаў: у тым, што ўкраінскі народ выжыў у тыя страшныя часы, не апошнюю ролю адыгралі і беларусы, якія прынялі ў сябе людзей, што беглі з Украіны ад голаду.

Сведчанне гэтым словам — помнік у невялікім мястэчку Доўск, што на Гомельшчыне. На сімвалічным крыжы, які аднавілі сёлета, словы: «Мы выжылі, бо вы дапамаглі».

«Гэта гісторыя адной сям'і з Чаркашчыны, — расказаў Ігар Кізім, — Іх прытуліла мясцовая сям'я, якая дзяліся з украінцамі хлебам. І за гэта наша вялізная ўдзячнасць усім беларусам».

Пасля Ігар Кізім расказаў «Наша Ніве», як шкадуе, што не можа ў сваіх дзядоў спытацца, як яны выжылі ў Галадаморы. Дзяды амбасадара Украіны загінулі падчас вайны.

«Аднак я ведаю, што гэта трагедыя закранула сем'і маіх сяброў. Мне расказваў адзін знаёмы, што ён выжыў толькі дзякуючы таму, што яго бацькі адвезлі на вакзал у Харкаве, там пакінулі. А міліцыя забірала дзяцей на вакзалах і адвозіла ў дзіцячыя дамы. Ён выжыў. Каб застаўся ў роднай вёсцы, загінуў бы, як уся яго сям'я».

Пасля Ігар Кізім патлумачыў, чаму яго прамова была зачытаная на розных мовах:

«Каб усе зразумелі тое, пра што я кажу. Я бачыў сёння ў зале амбасадараў з 10 краін, а дыпламатаў з розных амбасад яшчэ больш. Прыйшлі амбсадары Нідэрландаў, Злучаных Штатаў, Швецыі, Нарвегіі, Румыніі. Трэба сказаць, што ў гэты ж час іх запрашаў да сябе амбасадар Расіі, але яны выбралі Украіну, прыйшлі ўшанаваць памяць, а не павячэраць з амбасадарам Расіі. Гэта паказальна».

У суботу ўся Украіна роўна а 16-й гадзіне запаліць свечкі памяці па ахвярах Галадамору.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць