Улада

Урад вызваляе цэны

Савет міністраў прыняў пастанову, паводле якой цэны на беларускую прадукцыю на ўнутраным рынку будуць фармавацца сыходзячы з рынкавай сытуацыі.

Беларускі ўрад прыняў пастанову, паводле якой цэны на беларускую прадукцыю на ўнутраным рынку будуць фармавацца сыходзячы з рынкавай сытуацыі. Ці прывядзе гэта да росту цэнаў?

Паводле намесьніка міністра эканомікі Андрэя Тура, беларускім прадпрыемствам дазволена фармаваць цэны на экспартаваную прадукцыю ў залежнасьці ад кан’юнктуры рынку. Аднак гэта норма распаўсюджваецца і на ўнутраны рынак. Што азначае новая цэнавая палітыка?Ці прывядзе гэта да росту цэнаў?

У размове з карэспандэнтам Свабоды Андрэй Тур адзначыў:

‑‑ Калі рынкі згортваюцца, калі няма збыту прадукцыі, як вы можаце прадаваць прадукцыю? Якія цэны вырастуць, калі вы яе прадаць ня можаце і па гэтых цэнах? Вы па гэтых ня можаце прадаць?»

— Гэта тое, што ідзе на экспарт. А на ўнутраным рынку?»

— А на ўнутраным рынку тое ж самае. Што, у нас запасы гатовай прадукцыі толькі на вонкавы рынак вырасьлі? А на ўнутраны? Вы паспрабуйце рэалізаваць прадукцыю.

Паводле Андрэя Тура,

прадпрыемствы могуць фармаваць цэны нават ніжэй за сабекошт.

Эканаміст Алесь Чубрык мяркуе, што ў пэўным сэнсе гэты крок ураду лібэралізацыйны, калі насамрэч цэны вызвалілі. Гэта будзе весьці да роту цэнаў, калі Нацбанк будзе друкаваць даволі грошай, каб падсілкоўваць інфляцыю ці дэвальвацыю:

— Калі вы зьвернеце ўвагу на дынаміку цэнаў імпартаваных тавараў, напрыклад, на будматэрыялы, то ўбачыце, што цэны ў беларускіх рублях зараз мяняюцца з той жа хуткасьцю, як і курс даляру ў абменных пунктах.

То бок ідзе пастаянная карэктыроўка на дэвальвацыю, дэвальвацыя пачынае ўплываць на цэны. І калі Нацбанк будзе друкаваць шмат грошай, мы не пазьбегнем ня толькі дэвальвацыі, але й інфляцыі.
Проста залішняя колькасьць грошай у абарачэньні будзе прыводзіць да росту цэнаў. Але ж само па сабе вызваленьне цэнаў не павінна прывесьці да нейкай інфляцыі ці скачкоў у цэнах. Яны ў нас і так даволі высокія. Магчыма нават некаторыя цэны могуць паменшыцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць