Улада2020

Адной з кіраўніц новастворанага Інстытута стратэгічных даследаванняў стане намесніца Давыдзькі з «Белай Русі» 

Новаствораны Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў працягвае набіраць супрацоўнікаў.

Як паведамляе адзін з беларускіх тэлеграм-каналаў,

адну з кіруючых пасадаў зойме Таццяна Шэндзік. Пакуль яна працуе намесніцай старшыні праўлення «Белай Русі».

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька.

«Гэта праўда, яна сыходзіць, яна мне казала. Кім? Там некалькі кірункаў дзейнасці [у БІСД], адзін з іх яна будзе курыраваць. Які менавіта не скажу, баюся памыліцца», — сказаў Давыдзька. 

Звязацца з самой Шэндзік пакуль не атрымалася. 

У «Белай Русі» яна працуе з 2009 года, а летась стала намесніцай старшыні. 

На сайце арганізацыі адзначаецца, што Шэндзік паходзіць з вёскі Слабада Смалявіцкага раёна, скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання, працавала ў сістэме адукацыі. 

Таццяна Шэндзік, фота з Аднакласнікаў

Таццяна Шэндзік — кандыдат палітычных навук, тэма яе кандыдацкай — «Грамадска-палітычныя арганізацыі ў палітычнай сістэме Рэспублікі Беларусь на прыкладзе Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». 

Аўтарэферат работы даступны на сайце ВАКа. 

Сярод навуковых публікацый такія артыкулы ў «Беларускай думцы», як, напрыклад, «Белая Русь»: шлях да партыі?», або «Белая Русь» як элемент палітычнай сістэмы». 

Раней «Наша Ніва» паведамляла, што ў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў уладкаваўся прапагандыст з БТ Юрый Пракопаў.

Чытайце таксама:
Памятаеце палітычнага аглядальніка БТ Юрыя Пракопава? Ён уладкаваўся ў новаствораны Інстытут стратэгічных даследаванняў

Лукашэнка ліквідаваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта

Кіраўнік навастворанага БІСДа Алег Макараў: Сацсеткамі не карыстаўся. Але цяпер, вядома, буду

Каментары20

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць