Усяго патроху44

У Вялікабрытаніі непаўналетнім забароняць ставіць лайкі ў сацсетках

Брытанскія дзеці і падлеткі да 18 гадоў будуць пазбаўленыя магчымасці ставіць лайкі ў фэйсбуку і інстаграме ў рамках новых правіл па ахове дзяцей у сацсетках.

Фота: Wikimedia Commons.

Як піша Times, у адпаведнасці з новым кодэксам правіл для тэхналагічных кампаній у краіне сацсеткі павінны будуць выконваць 16 патрабаванняў, сярод якіх забарона на заахвочванне дзяцей марнаваць час у інтэрнэце. Таксама кампаніі павінны будуць звесці да мінімуму збор і захоўванне персанальных даных дзяцей, не будуць мець права дзяліцца гэтымі данымі і, тым больш, выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах, а таксама не змогуць больш адсочваць перамяшчэння юных карыстальнікаў.

Гэтыя патрабаванні, як піша газета, азначаюць, што сайты павінны будуць мець дзве версіі: для дарослай і дзіцячай аўдыторыі. Калі тэхналагічныя кампаніі не змогуць паказаць, што яны ўмеюць адрозніваць дарослых і непаўналетніх карыстальнікаў, то ім прыйдзецца ўсім карыстальнікам даць тую ж ступень абароненасці і прыватнасці, што і дзецям. Правілы будуць распаўсюджвацца не толькі на брытанскія кампаніі, але і на замежныя, якія працуюць у краіне. Парушальнікам пагражаюць буйныя штрафы — да 4% гадавога абароту кампаніі.

Эксперты, з якімі паразмаўляла Times, лічаць, што калі правілы ў такім выглядзе ўступяць у сілу, то некаторыя амерыканскія тэхнагіганты не змогуць ці не палічаць выгадным працягваць працаваць на брытанскім рынку і іх сайты стануць у краіне недаступнымі.

Апытанка

Каментары4

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць