Міністэрства замежных спраў Беларусі адказала на заявы пасла Расіі Міхаіла Бабіча пра тое, што «ўсё сказанае і апазіцыянеркай, і прэзідэнтам не мае пад сабой ніякіх падстаў».

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў:
— Магу толькі адаслаць да нашага папярэдняга каментарыя з нагоды яго эмацыйных заяў некаторы час таму ў сакавіку. Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хоць у пасланні прэзідэнт Беларусі абсалютна дакладна і ясна выказаўся з нагоды незалежнасці нашай дзяржавы і скептычных, мякка кажучы, адносін да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных замежных палітыкаў.
Ведаеце, што мае значэнне ў гэтай сітуацыі? На працягу доўгага часу шэраг знешніх сілаў беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і сяброўскія адносіны двух брацкіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна ўдаецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары