Свет3838

У цэнтры Масквы загінуў журналіст Сяргей Дарэнка

Яму было 59 гадоў.

Фота Міхаіла Кляменцьева, прэс-служба Крамля / ТАСС

У Маскве памёр журналіст, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говоріт Москва» Сяргей Дарэнка.

Момант, калі галоўны рэдактар радыёстанцыі «Гаворыць Масква» зваліўся з матацыкла ў Маскве, трапіў на відэа. Гэтыя кадры публікуе расійскі тэлеканал «360».

Расійскія дзяржаўныя інфармагенцтвы паспяшаліся запэўніць, што «смерць Дарэнкі наступіла з-за натуральных прычын».

Паводле інфармацыі крыніцы ТАСС, журналіст памёр пасля падзення з матацыкла. «Дарэнка ехаў на матацыкле па цэнтры горада, яму стала дрэнна з сэрцам. Ён зваліўся з матацыкла. Мінакі выклікалі хуткую, але дактары выратаваць яго не змаглі», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Суразмоўца РІА Навіны таксама заявіў, што «смерць Дарэнкі наступіла з-за натуральных прычын».

Першапачаткова паведамлялася, што журналіст загінуў у выніку ДТЗ.

Паводле Mash журналіст рухаўся на матацыкле з боку Курскага вакзала да Таганскай плошчы. Як мяркуецца, адчуў сябе дрэнна (хутчэй за ўсё, сэрца) і матацыкл заваліўся на бок.

Далей ён праляцеў наўскасяк да адбойнік сустрэчнай паласы. Дактары прыехалі, але нічога зрабіць не змаглі.

Дарэнка стаў вядомы безапеляцыйнай, а часам скандальнай манерай весці навіны.

У канцы 1990-х вёў праграму «Время» на Першым канале (Расія) і «Аўтарскую праграму Сяргея Дарэнкі». З 2014 года быў галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Говоріт Москва»

Больш за месяц таму ён таксама заявіў, што пасол Бабіч можа вырваць Лукашэнку іклы.

Дарэнка назваў тады Лукашэнку «палітычнай жывёлай», якая гадамі шантажуе Расію, Кітай, Еўропу, ЗША, Іран і Венесуэлу.

«Я захапляюся яго хітрасцю, якая, мабыць, замяняе яму інтэлект. Але хітрасці столькі, што інтэлекту не трэба », — сказаў расійскі журналіст.

Адзіны палітычны канкурэнт для Лукашэнкі цяпер — пасол Расіі Міхаіл Бабіч, меркаваў тады журналіст.

Таксама Дарэнка меў у Мінску кватэру, а то і не адну. Паведамлялася, што пасля разводу з жонкай, ён аддаў ёй чатыры кватэры ў Мінску.

Дарэнка: Бабіч вырве Лукашэнку іклы

Каментары38

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць