Грамадства44

На Андрэя Дзмітрыева падалі ў суд

Дзяржынская раённая бальніца падала ў суд на лідара кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева. Працэс пачнецца 15 студзеня ў Дзяржынскім раённым судзе, піша Еўрарадыё.

Падставай сталі выступы Дзмітрыева падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе. У сваім тэлевыступе палітык паказаў фота абедаў. Ён паведаміў, што фатаздымкі зробленыя пацыентамі Дзяржынскай лякарні і абурыўся кепскай якасцю харчавання. 

Цяпер адміністрацыя лякарні падала на палітыка ў суд. Па яго словах, у лякарні адмаўляюць, што гэта фатаздымкі іх абедаў.

«Яны хочуць, каб я сказаў, што так насамрэч не кормяць у Дзяржынскай раёнай лякарні, што там насамрэч усё добра з кармёжкай», — расказаў Дзмітрыеў у каментары Еўрарадыё. 

Сам палітык упэўнены ў сваёй слушнасці: «У нас ёсць доказы, што гэта менавіта фатаграфіі з Дзяржынскай раённай лякарні, і мы іх прадаставім у судзе».

Увогуле Дзмітрыеў лічыць, што сутнасць гэтага суда — у абыякавым стаўленні медыцынскіх чыноўнікаў да людзей: «Я лічу, што гэта гісторыя не пра абеды ці макароны, а пра локшыны на вушах. Яны хочуць нам іх вешаць, а мы павінны казаць: дзякуй, дзякуй, дзякуй! Пра гэта была мая прамова. Яны павінны да нас годна ставіцца. Але з іншага боку, я хацеў паказаць чыноўнікам, што яны павінны адказваць за тое, што яны робяць». 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць