Грамадства4242

Што вядома пра «затрыманне» Ігара Шуневіча?

Апошнія дні ў інтэрнэце актыўна абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што экс-міністр Ігар Шуневіч аказаўся датычны да «цукровай справы». 

Фота Сяргея Гудзіліна

8 лютага тэлеграм-канал Nexta паведаміў, што Шуневіч, у час кіравання якога і працавала карупцыйная схема па пастаўках цукру, быў дапытаны. Тым больш, сцвярджаюць аўтары канала, ён быў блізкім знаёмым затрыманага фігуранта справы Крыштаповіча. Пакуль, паведамляе Nexta, экс-міністр знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе або нават пад хатнім арыштам. 

На тое, што Шуневіч быў блізкі да многіх фігурантаў «цукровай справы», звяртае ўвагу і тэлеграм-канал Harbacevič. Маўляў, затрыманы КДБ намеснік начальніка ГУБАЗіК Уладзімір Ціхіня нават быў даверанай асобай у Шуневіча.

Інфармацыю аб магчымым затрыманні, са спасылкай на сваю крыніцу, апублікаваў учора і Onliner, праўда, не тлумачыцца, у якім статусе праходзіць экс-міністр: падазраванага ці сведкі. Партал таксама звярнуўся па каментар у СК, там адказалі, «што такой інфармацыяй не валодаюць». 

Тэлеграм-канал Нязыгар, не маючы крыніц унутры Беларусі, таксама эксплуатуе тэму і звязвае магчымае затрыманне Ігара Шуневіча з тым, што «Лукашэнка паціху зачышчае ўсе прарасійскія элементы ў Беларусі».

Катэдж сям'і экс-міністра ў Драздах-2, фота Волі Бандарэнка

Карэспандэнт «Нашай Нівы» з'ездзіў у Дразды-2, дзе жыве Ігар Шуневіч. На званок у дзверы ніхто не адрэагаваў, толькі нечы цень адсунуў фіранку і паглядзеў праз яе ў двор. Ці гэта быў Ігар Шуневіч, ці яго жонка, не было відаць. На паўторныя званкі ў дзверы і па гарадскім тэлефоне таксама ніхто не адказаў.

«Ігар Шуневіч не з'яўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш у панядзелак.

Ігар Шуневіч нарадзіўся ў 1967 ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 скончыў Акадэмію міліцыі МУС Беларусі, служыў у міліцыі. Працаваў у КДБ (2007—2012). У студзені 2012 прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных справаў, у маі таго ж года — міністрам, з пасады сышоў у чэрвені 2019-га. 

КДБ: Шуневіч не з'яўляецца фігурантам цукровай справы

Каментары42

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць