Усяго патроху22

У 2008 годзе мінчане зараблялі удвая больш за берасцейцаў

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падсумаваў вынікі 2008 году.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі падсумаваў вынікі 2008 году.
Беларусаў пераконваюць: мы сталі жыць яшчэ лепш.

За 2008 год рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 12%. У суседняй Расіі увогуле змяншэнне – на 5%.

Расклад па абласцях падкрэслівае істотную перавагу Мінску над рэгіёнамі. Мінчанін зарабляў амаль удвая больш за жыхара Брэстчыны. Тым не менш па тэмпах росту заробкаў сталіца адставала ад рэгіёнаў – усяго 8%.

Калі ацэньваць заробкі па галінах эканомікі, можна зразумець, што лепш за ўсіх павінны жыць супрацоўнікі авіяцыйнага транспарту (1 млн 437 тыс). Горш за ўсё плацяць у сельскай гаспадарцы (563 тыс.), сацыяльным забеспячэнні (544 тыс.) і адукацыі (630 тыс.)

Адкуль, акрамя зарплаты, атрымліваюць свае даходы беларусы і на што трацяць?

Стыпендыі з пенсіямі – гэта 20% ад атрыманых грошай. Адсоткі па дэпазітах і дывідэнды складаюць увогуле усяго 2% ад набытку людзей.

Асноўны артыкул расходаў – харчаванне. Чым меншы адсотак прыходзіцца траціць на ежу, чым больш развітай лічыцца эканоміка. Беларусы ж аддаюць менш за палову – 41,2%.

Калі прааналізаваць астатнія расходы, атрымліваюцца цікавыя высновы. За алкаголь і тытунь (37000) ў месяц сярэднястатыстычная беларуская сям’я плаціць больш, чым за сваё здароўе (33000). У вёсцы яшчэ горш. На адукацыю, культуру і адпачынак у сельскай мясцовасці агулам траціцца 22 тыс. у месяц. На алкаголь больш.

Кожная трэцяя сям’я мае аўтамабіль. Столькі ж у краіне і кампутараў – адзін на тры сям’і.

На ўзроўні, ніжэйшым за пражытачны мінімум, паводле афіцыйнай статыстыкі, жыве 6% сямей.

Каментары2

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць