Здарэнні99

Берасцеец упаў з балкона, пазваніў у 103, але не назваў дакладны адрас. Брыгада не прыехала — і ён памёр

Трагічная гісторыя адбылася 3 лютага ў Брэсце па адрасе Суворава, 106. 

Гэта такі «паўсацыяльны дом», дзе, са словаў саміх жыхароў, «працэнтаў 70 п'юць, кашмар проста». 

Выглядае ён адпаведна — гэта былая маласямейка, узведзеная ў 1985-м, па баках там балконы агульнага карыстання з пажарнай лесвіцай.

Брэст, Суворава 106, фота з Google

Менавіта з такога балкона выпаў берасцеец. Ці быў ён п'яны, невядома. Жыхары дома сцвярджаюць, што зваліўся ён ці то з шостага, ці то з восьмага паверха.

Упаўшы на зямлю, мужчына застаўся жывы і нават знайшоў сілы пазваніць у 103 і паведаміць, што зваліўся з лесвіцы і не можа падняцца.

Як вядома «Нашай Ніве», ён не здолеў назваць канкрэтны адрас, бо не быў жыхаром дома і таму проста не ведаў яго. Мужчына назваў толькі вуліцу і пачаў расказваць пра тое, што знаходзіцца побач. Дыспетчар такі выклік не прыняў. 

Праз пару гадзін ледзь жывога мужчыну заўважыў мінак і выклікаў хуткую, ужо назваўшы дакладны адрас. Але стан пацярпелага да таго моманту пагоршаў, ён памёр, не дачакаўшыся прыезду медыкаў. 

Пасмяротна ў яго дыягнаставалі некалькі пераломаў хрыбетніка і траўму галавы. 

«Следчы камітэт правярае абставіны смерці мужчыны па адрасе Суворава, 106. У рамках праверкі высвятляюцца ўсе абставіны, у тым ліку абставіны прыбыцця хуткай дапамогі», — заявіў «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк. 

Цяпер выхады на пажарную лесвіцу закрытыя, жыхары мяркуюць, што прычынай падзення магла стаць прыступка, якая не вытрымала вагі мужчыны. 

Каментары9

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць