Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці ад 20 да 22 сакавіка праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі М10 мяжа Расіі — Гомель — Кобрын, піша БелТА.
Нарады ДПС будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем патрабаванняў ПДР удзельнікамі дарожнага руху. Асаблівую ўвагу нададуць выкананню кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, перавозкі пасажыраў, асабліва непаўналетніх.
Дзяржаўтаінспектары будуць выяўляць і адхіляць ад кіравання кіроўцаў у стане ап'янення і без правоў. Спыняць маюць намер і парушэнні ПДР з боку пешаходаў і веласіпедыстаў.
Каментары