Свет66

Лукашэнку запрасілі ў Прагу ў надзеі, што ён не прыедзе сам

У выпадку ягонага прыезду функцыю жорсткага крытыка беларускага рэжыму возьмуць на сябе Нідэрланды.

У выпадку ягонага прыезду функцыю жорсткага крытыка беларускага рэжыму возьмуць на сябе Нідэрланды.

На нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу было вырашана запрасіць Аляксандра Лукашэнку на саміт Эўрапейскага партнэрства, які адбудзецца ў Празе 7 траўня.

Як паведамляе карэспандэнт радыё «Свабода» зь месца сустрэчы ў чэскім замку Глубока над Влтавай, галоўным апанэнтам запрашэньня беларускага прэзыдэнта выступіў міністар замежных справаў Нідэрляндаў Максім Фэрхагэн. Ён запатрабаваў гарантый ад кіраўніка Эўракамісіі, што, нягледзячы на запрашэньне, накіраванае Лукашэнку, Беларусь будзе прадстаўляць на саміце Міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў. У адваротным выпадку галяндзкі дыплямат прыгразіў публічным выкрываньнем беларускага лідэра на саміце.

Карэспандэнт радыё «Свабода» ў Брусэлі паведамляе: «Была заключаная дамова, згодна зь якой запрашэньне будзе перададзенае Лукашэнку – пры негалосным разуменьні, што асабіста ён у Прагу 7 траўня ня зьявіцца, а замест гэтага дашле свайго міністра замежных спраў ці якога‑небудзь іншага чыноўніка. Такім чынам можна будзе забясьпечыць прысутнасьць Беларусі і адначасна пазьбегнуць магчымых непрыемных сцэнаў.»

Па выніках сустрэчы кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Хаўер Саляна заявіў: «Гэта вельмі важны саміт, і мы хацелі б, каб на ім былі прадстаўленыя ўсе». Паводле Ахта Лоб’якіса, многія палітыкі інтэрпрэтуюць гэтую заяву як «усе краіны», а ня «ўсе лідэры».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны18

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны18

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць