Улада

Снягір не хоча дарыць кватэру дзяржаве

Сьледзтва па справе былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра працягнулі да 14 траўня.

Працяг зьвязаны з будаўніча‑тэхнічнай экспэртызай катэджа.

Адносна пяціпакаёвай кватэры па вуліцы Грыбаедава ў Менску, якую М.Сьнягір набыў у замежнай кампаніі «Шве‑Бел‑Партнер» і хоча падарыць дзяржаве, адвакат адзначыў, што «пытаньне пра дарэньне гэтай кватэры дзяржаве мы з маім кліентам не абмяркоўвалі. Хутчэй за ўсё, гэта была эмацыйная заява ў судзе».

Падчас судовых слуханьняў справы аб пяціпакаёвай кватэры з падземным гаражом, якую М.Сьнягір набыў у замежнай кампаніі, ён заявіў, што «хоча падарыць гэту кватэру дзяржаве, абы яна не дасталася бізнэсоўцу Сідаровічу». Нагадаем, што Ўладзімер Сідаровіч, які таксама прэтэндуе на гэтую кватэру, мае дамову на яе арэнду да 2024 году.

Паводле адваката, крымінальная справа адносна М.Сьнегіра была пачата 12 сакавіка гэтага году. Тады яму было прад’яўлена абвінавачаньне ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. 14 лістапада 2008 году была пачата крымінальная справа па факту злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі з боку супрацоўнікаў органаў пракуратуры, па якой і праходзіў М.Сьнягір.

Указам прэзыдэнта М.Сьнягір быў звольнены з органаў пракуратуры. На антыкарупцыйнай нарадзе 13 лістапада 2008 году А.Лукашэнка абвінаваціў М.Сьнегіра ў незаконным набыцьці кватэры ў Менску і будаўніцтве дарагога катэджа.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць