Улада

Сёлета сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання будуць выдавацца незалежна ад атрыманых балаў

Урад Беларусі ўнёс змены і дапаўненні ў парадак арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ).

Сёлета сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання будуць выдавацца незалежна ад атрыманага бала. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Як паведамляе прэс‑служба ўрада, пастановай Саўміна № 421 ад 6 красавіка 2009 года выключана норма,

паводле якой на сертыфікат аб праходжанні ЦТ мог прэтэндаваць абітурыент, які атрымаў па прадмеце тэставы бал, што па пераводнай шкале Міністэрствы адукацыі адпавядае адзнацы, вышэйшай за два балы па дзесяцібальнай шкале.

Новаўвядзенне заклікана павялічыць шансы маладых людзей на паступленне ў ВНУ і ССНУ як дзяржаўнай, так і прыватнай форм уласнасці, зазначаюць у прэс‑службе.

Як падкрэсліваецца ў паведамленні, асаблівую актуальнасць змены ва ўмовах выдачы сертыфіката набудуць гэтым летам, калі будзе павялічаны выпуск навучэнцаў базавай і сярэдняй школ.

Апрача таго, у гэтым годзе абітурыент пры адсутнасці пашпарту можа прыйсці на тэставанне з даведкай, што яго замяняе.
Як гаворыцца ў каментары да дакумента дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалая Фяськова, вадзіцельскае пасведчанне не можа быць прад’яўлена ў якасці дакумента пры праходжанні тэстаў. «Мы вельмі просім абітурыентаў, якія плануюць здаваць у гэтым годзе ЦТ, не забываць дома пашпарт, не губляць яго або, у крайнім выпадку, атрымаць даведку, якая выдаецца ў выпадку згубы або замены пашпарту», — падкрэсліў М.Фяськоў.

Апрача таго, згодна з пастановай, педагогам‑арганізатарам, якія будуць сачыць падчас іспытаў за парадкам у аўдыторыях, забараняецца мець пры сабе мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму‑перадачы інфармацыі, а таксама прыносіць і (або) выкарыстоўваць ручкі (гелевыя або капілярныя) з чарнілам чорнага колеру.

Канкрэтызуецца норма, згодна з якой «абітурыентам забараняецца прыносіць, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца ЦТ, любыя прадметы, апрача дакумента, які сведчыць асобу (або даведкі), пропуска, ручкі (гелевай або капілярнай) з чарнілам чорнага колеру; фальсіфікаваць даныя ў месцы рэгістрацыі бланка адказаў; мяняцца месцамі, выкарыстоўваць дапамогу іншых асобаў для выканання тэставых заданняў».

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі14

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць