Навука і тэхналогіі

Вірусолаг: Ультрафіялет не абараняе ад заражэння каранавірусам падчас кашлю або чхання

Ультрафіялет згубна ўплывае на каранавірус, забіваючы яго на паверхнях за кароткі час, але не абараняе ад прамой яго перадачы падчас кантакту людзей, паведаміла ria.ru вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі эксперыментальнай вірусалогіі расійскага НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Сомава Галіна Кампанец.

Раней вядомы імунолаг, прафесар Міланскага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыа Клерычы (Mario Clerici) паведаміў «РІА Навіны», што ультрафіялетавае выпраменьванне сонечнага спектру хутка і эфектыўна знішчае каранавірус, і таму можа актыўна выкарыстоўвацца ў барацьбе з COVID-19.

«У вірусалогіі вядома даўно, што ультрафіялет згубна ўплывае на вірусы, у тым ліку абалонкавыя — такія, якім з'яўляецца каранавірус. Ён дзейнічае на клеткавую сценку, абалонку віруса. Вядома, што на святле, якое ўтрымлівае ультрафіялет, вірусы гінуць досыць хутка. Пры ўздзеянні ультрафіялету яны таксама гінуць хутка. Гэта выкарыстоўваецца як спосаб дэзынфекцыі ў лабараторыях, у тым ліку тых, дзе працуюць з асабліва небяспечнымі вірусамі, таксама ў медустановах і для апрацоўкі паверхняў у боксах біялагічнай бяспекі», — сказала суразмоўца.

«Гэта можа дапамагчы ў лячэнні тым, што вірусная нагрузка ў памяшканні будзе зніжана, і не будзе адбывацца заражэнне іншых людзей», — удакладніла Кампанец.

Яна адзначыла, што з факту ўплыву ультрафіялету на вірусы не вынікае, што чалавек будзе менш схільны да захворвання, калі ён шмат часу праводзіць пад сонцам.

«Тут шмат аспектаў уплыву ультрафіялету. Ён у тым ліку ініцыюе выпрацоўку вітаміна D, дазваляе пазбегнуць яго дэфіцыту. Любы дэфіцыт у арганізме — гэта памяншэнне жыццяздольнасці, пагаршэнне імунітэту, таму ў прынцыпе сонечнае святло — гэта добра. У гарачы час вірус у навакольным асяроддзі, які трапіў ад хворага на паверхню чагосьці, гіне вельмі хутка — на працягу гадзіны дакладна. Але калі гэта прамы кантакт, напрыклад пры размове, калі асоба не абаронена маскай, падчас кашлю або чхання, усё адно заражэнне можа адбывацца», — адзначыла Кампанец.

«У цёплы час года выкарыстоўваць ультрафіялет як стымулятар імуннай сістэмы сэнсу няма. У халодны час — так: гэта салярыі і іншыя спосабы павышэння ўтрымання вітаміна D у арганізме», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць