Улада88

Халява скончылася

Дзяржаўны мытны камітэт прапануе знізіць норму бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі да 200 еўра. На сёння норма бяспошліннага ўвозу складае 1 000 еўра.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі прапануе знізіць норму бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі з 1 тыс. еўра да 200 еўра.
Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк падчас оnline канферэнцыі 29 красавіка, што прайшла на сайце БЕЛТА.

«Мы лічым, што прынятыя ў канцы 2007 года нормы адносна бяспошліннага ўвозу тавараў павінны быць перагледжаны, таму распрацаваны адпаведны дакумент.

Мы прапануем знізіць норму бяспошліннага ўвозу з 1 тыс. еўра да 200 еўра, абазначыўшы, што да турыстаў і адпачывальнікаў мы не маем ніякіх прэтэнзій і будзем адносіцца максімальна лаяльна», — сказаў ён.

Адначасова са зніжэннем гэтай нормы прапануецца

скасаваць так званы дадатак нумар 2 (дадатак да Палажэння аб ільготным парадку перамяшчэння праз мытную граніцу тавараў для асабістага карыстання і спрошчаным парадку іх мытнага афармлення, зацверджанага ўказам нумар 503 ад 15 кастрычніка 2007 года. — Заўвага БЕЛТА), дзе размова ідзе аб будматэрыялах, складанабытавой тэхніцы як абкладаемай па адзінай стаўцы мытнай пошліны.

Пры гэтым прадстаўнік ДМК адзначыў, што нельга сказаць, што распрацаваны дакумент узмацняе дзеючыя нормы, а хутчэй, упарадкоўвае іх.

Напрыклад, калі турыст выязджае на адпачынак і бярэ з сабой лічбавую камеру коштам амаль 500 еўра, то пры вывазе яе з краіны неабходна будзе пазначыць наяўнасць камеры ў дэкларацыі і пасля вяртання назад мытную пошліну не плаціць. Але калі грамадзянін набыў гэту камеру за мяжой і яе цана перасягае 200 еўра, то яму давядзецца зрабіць мытную ачыстку.
Цяпер відэакамера адносіцца да дадатка нумар 2 і за яе трэба выплачваць пошліну па адзінай стаўцы. Такім чынам, зніжэнне нормы бяспошліннага ўвозу да 200 еўра будзе датычыцца толькі тавараў, набытых за межамі Беларусі. Тое, што часова вывозіцца і ўвозіцца назад, пад гэту норму не падпадае.

Сяргей Барысюк таксама дадаў, што калі грамадзянін вяртаецца, напрыклад, з ААЭ, ездзіць туды не часцей як адзін раз на год, то да яго з боку мытных органаў будзе мінімальная колькасць пытанняў. «Калі ж чалавек трапляе ў наша поле зроку ў сувязі з тым, што неаднаразова перасякае граніцу, ёсць нават такія, якія перамяшчаюцца па некалькі разоў за дзень, то з такімі грамадзянамі будзем працаваць у індывідуальным парадку з патрабаваннем прадастаўлення дакументаў, што пацвярджаюць кошт перамяшчаемай маёмасці», — падкрэсліў ён.

Гаворачы аб тым, ці паўплывае прыняцце гэтага дакумента на аб’ём паступленняў ад мытных органаў у рэспубліканскі бюджэт, намеснік старшыні ДМК заўважыў: «Мы не прагназуем павелічэння аб’ёму паступленняў у бюджэт». Агульная сума мытных паступленняў ад фізічных асоб у агульным аб’ёме ўсіх паступленняў складае не больш як 3‑4 працэнты з улікам увозу аўтамабіляў. Асабістая маёмасць — і зусім сотыя долі працэнта. «Наша мэта — размежаваць камерцыйныя патокі тавараў, увозімыя пад выглядам асабістых, і патокі для асабістых патрэб грамадзян», — рэзюмаваў ён.

БЕЛТА

Глядзі таксама:
У Беларусі ўведзены павышаныя мытныя пошліны на шырокі пералік тавараў

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць