Грамадства

У Жлобіне затрымліваюць бастуючых на БМЗ

У Жлобіне 27 лістапада быў затрыманы і змешчаны пад варту сябра Беларускага незалежнага прафсаюза слесар-рамонтнік БМЗ Ігар Повараў, перадае «Вясна». 

Затрыманне адбылося па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства — арганізацыі забастоўкі на Беларускім металургічным заводзе.

Праваабаронцы паведамляюць, што крыміналка пагражае яшчэ як мінімум траім працаўнікам БМЗ.

«У пастанове аб распачынанні крымінальнай справы паведамляецца, што Яўген Гоман, Павел Магідаў, Аляксандр Баброў, Ігар Повараў разам з іншымі нявыяўленымі асобамі 17 жніўня на тэрыторыі БМЗ «арганізавалі правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады».

Яны спынілі рух тэхналагічнага транспарту, які ажыццяўляе дастаўку сыравіны (металашыхты) у сталеплавільныя цэхі, што прывяло да парушэння працы БМЗ, якое выявілася ў прыпыненні выплаўлення сталі на дугавых электраплавільных печах. У выніку прадпрыемству нанесены ўрон на суму 1088 рублёў 29 капеек.

Следчы Азяўчыкаў пастанавіў распачаць у дачыненні да гэтых работнікаў БМЗ крымінальную справу па факце здзяйснення сумесна з іншымі асобамі злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць