Культура77

Рэпартаж з фестывалю B2gether у Нарвілішках

Лета мала. Пра гэта ведалі на вялікім канцэрце на вольным паветры Bela-Music-09 пад Мінскам, пра гэта здагадваюцца на беларуска-літоўскім памежжы ў Нарвілішках на вялізным оўпэн-эйры B2gether. І таму, захапіўшы плашчы і парасоны, масава прыехалі на канцэрт.

Паводле арганізатара фестывалю Гедруся Клімкевічуса у пятніцу паслухаць музыку ці не ўсіх мажлівых накірункаў і стыляў, прыбыла 6 тысячаў, у тым ліку прыблізна 2 тысячы з Беларусі. У суботу, у асноўны дзень фестывалю, чакаецца яшчэ больш.

Сёння на фестывалі, які працягнецца да нядзелі, выступіць флагман беларускага рока «Ляпіс Трубецкой» і яшчэ адзін беларускі гурт Tооbes, а ўчора, пад суцельнай завесай дажджу, дыхту даваў фаварыт цёткі Мадоны — Gogol Bordello. Нават рэч не ў тым, што мегазорка ў бардэльшчыкаў ходзіць у прадусарах: як заяўляе лідэр гурту Яўгеній Гудзь, ён «сам з вусам». А таму як было неймавернае шоў: цыганска-эквадорска-рускія танцы пад акардэон і скрыпку. Для самавыразу экзатычны ансабль песні і скокаў выкарыстаў усё: і пазолачанае самбрэра, і растаманскае понча, накінутае на самаго Яўгенія, ці то мазахісцкая, ці то баксёрская маска на твар, і нават бел-чырвона-белы сцяг, выкінуты на сцэну і ўмела падхоплены другім салістам, Педрам Эразам. І таму зухаваты паўторак, звернуты да анімнай Віялеты: Start wearing purple / «Давай, апранай пурпурнае!» гучаў як кпіна — ну, куды яшчэ і пурпур паверх усяго гэтага?!

Увогуле, у пятніцу быў вечар адкрыццяў. Усе прызнаваліся ў любові да гэтага регіёну Еўропы. Хіп-хопер Майкл Перэта, вядомы пад мянушкай Evidence, з Dilated people нават прызнаўся, што мама яго паходзіць з-пад Менску і што, нягледзячы на яго імідж злобнага рэпера, не ездзіць на джыпе (яго канфіскавалі за нясплату штрафаў). Прыгаданы вышэй Яўген Гудзь, лідэр «Бардэля імя Гогаля», у сваім эксклюзіўным інтэрв’ю беларускім журналістам (якое ён, як канкрэтны цыган, даў за барнай стойкай), прызнаўся, што з сваю бадзяча-доўгую кар’еру быў таксама ў Менску ў 1989, калі ехаў на канцэрт гурту «Аліса». А на пытанне «Беларусь - гэта добра ці кепска?», адказаў «Беларусь — гэта «Дынама» (Мінск)!».

П.С. Фестываль B2gether робіцца пазнавальным: ужо з’явіліся саколкі, дзе падаюцца адметныя расшыфроўкі літары В з назвы:

Baby2gether (Зробім разам дзіцятка)

Beer2gether (пап’ем разам піва)

Каментары7

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць