Улада33

Анішчанка: У перамовах па малацэ мы бяром тайм‑аўт

Яшчэ напярэдадні Анішчанка даволі пазітыўна каментаваў ход беларуска‑расійскіх перамоў па «малочнай» праблеме.

Расія бярэ тайм‑аўт у перамовах па пастаўках беларускай малочнай прадукцыі на свой рынак. Пра гэта заявіў раніцай 16 чэрвеня РІА Новости кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзь Анішчанка.

«Публічныя каментарыі службовых асоб Беларусі, якія мы атрымалі з прэсы гэтай краіны, а таксама каментарыі афіцыйных СМІ, напрыклад «Советской Белоруссии», далі мне ўсе падставы засумнявацца ў тым, што дамоўленасці з дэлегацыяй з Мінска, якая знаходзіцца ў Маскве, супадаюць з пазіцыяй службовых асоб Беларусі, — цытуе РІА Новости Анішчанка. — Каб не губляць іх час і наш, мы для ўдакладнення пазіцый бяром тайм‑аўт і, у залежнасці ад вынікаў іх (беларусаў) тлумачэнняў, вырашым, будзем працягваць гэтую працу або не».

Назваць магчымыя тэрміны аднаўлення перамоў расійскі чыноўнік не здолеў. «Колькі гэты тайм‑аўт працягнецца — сказаць не магу», — дадаў ён.

Яшчэ напярэдадні Анішчанка даволі пазітыўна каментаваў ход беларуска‑расійскіх перамоў па «малочнай» праблеме.

«Сёння прыбыла экспертная дэлегацыя ад усіх зацікаўленых дзяржаўных органаў Беларусі», — паведаміў кіраўнік Расспажыўнагляда 15 чэрвеня на тэлеканале «Вести» паводле вынікаў перамоў з беларускай дэлегацыяй, якая знаходзіцца ў Маскве і якую ўзначальвае намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Савельеў.

«Размова, увогуле, была прадметнай. Калі сустракаюцца спецыялісты, як правіла, не бывае ніякіх эмоцый. Мы абмяркоўвалі, як выканаць нашы патрабаванні, якія былі выстаўлены. Напярэдадні яны вызначыліся па ўзаемным задавальненні з тым аб’ёмам прадукцыі, які яны будуць пастаўляць нам на рынак, таму што было 1 200. 600, як яны сцвярджалі, хаця і былі зарэгістраваны, але ў асноўным не пастаўляліся. Ім было сказана: вызначце, што вы будзеце пастаўляць на расійскі рынак, каб у нас не было блытаніны ў лічбах. Яны выдалі нам тыя аб’ёмы, якія яны прапаноўваюць пастаўляць. Яны зыходзілі з тых папярэдніх аб’ёмаў, якія яны прадавалі ў мінулыя гады», — паведаміў тэлеканалу Анішчанка.

Пры гэтым ён дадаў: «Калі ўсё будзе ісці, як ідзе сёння , то хаця і не ў вельмі хуткай, але ўсё‑такі ў агляднай будучыні беларуская прадукцыя вернецца на нашы рынкі».

Анішчанка паведаміў, што 16 чэрвеня планавалася «фармалізаваць пратакол». «Тое, пра што дамовіліся, будзе пакладзена на паперу», — растлумачыў кіраўнік Расспажыўнагляда.

16 чэрвеня «Советская Белоруссия», друкаваны орган Адміністрацыі прэзідэнта, апублікавала вялікі артыкул пад назвай «Страшная помста», прысвечаны «малочнай» праблеме. У ім апрача ўсяго ўтрымліваецца крытыка на адрас канкрэтных расійскіх чыноўнікаў.

«Можна парадавацца, што Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, які асабіста выпусціў з бутэлькі злога джына ў абліччы санітара Анішчанкі, публічна і даходліва націснуў на тармазы. Таму што ўся гэтая гісторыя стала паходзіць на дрэнны анекдот», — зазначае «СБ».

«Іх такіх, спецыяльна навучаных, у Маскве некалькі, — піша выданне, маючы на ўвазе чыноўнікаў. — І калі Гаспадар хоча прыгразіць газавым вентылем, на сцэне з палаючым вачыма тут жа з’яўляецца Купрыянаў. Калі трэба прыстрашыць незгаворлівых суседзяў малочна‑мясной праблемай — выклікаецца Анішчанка».

БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць