Грамадства

Галоўны інфекцыяніст Мінска: Не трэба баяцца прышчэпак ад каранавіруса

Страхі пра аддаленыя наступствы вакцынацыі ад кавіду неабгрунтаваныя. Такое меркаванне Мінск-навінам выказаў галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Вельгін.

БелТА

«У сусветнай практыцы тэхналогіі вытворчасці вакцын адпрацаваны на працягу не аднаго дзясятка гадоў. Вакцыны ад кавіду рабілі па правераных тэхналогіях, груба кажучы, на аснову прэпарата «насаджвалі» іншы антыген, дзеючы супраць каранавіруснай інфекцыі. Таму не бачу падстаў для засцярог, у тым ліку з нагоды аддаленых наступстваў вакцынацыі. Разам з тым эфект ад масавай прышчэпачнай кампаніі адназначна будзе», — мяркуе спецыяліст.

Ён дадаў, што на днях кантактаваў з расійскімі калегамі з Мурманскага рэгіёну, яны сказалі, што з увядзеннем вакцынацыі ў іх узровень захворвання кавідам знізіўся ў тры разы.

С. Вельгін сказаў, што ён і жонка (таксама доктар) прышчапіліся, а ўчора ягоныя бацькі зрабілі першую ін'екцыю «Спутнікам V».

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць