Культура1919

10 запаветаў прафесійнага журналіста

(паводле Віктара Марціновіча).

Уладальнікі творчых прафесіяў: кінасцэнарысты, акторы, тэлевядоўцы, літаратары і рэкламнікі, пададуць на нашым сайце свае 10 залатых правілаў, якіх яны трымаюцца і якімі кіруюцца ў сваім рамястве. Першым запрашаў зазірнуць па той бок рампы драматург і кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык. Цяпер наступіў час адкрыццяў для журналіста Віктара Марціновіча.

1. Быць журналістам — злачынства. Памятай пра гэта. Падрыхтуйся да таго, што цябе будуць ненавідзець незалежна ад таго, колькім людзям ты дапамог, колькіх выцягнуў з турмы, колькім ты раскрыў вочы на мярзотнікаў, злодзеяў, палахліўцаў. Прызвычайся да думкі, што быць міліцыянерам — пачэсна, быць кантралёрам — прэстыжна, быць журналістам — ганьба. Пастарайся, каб твае дзеці не выгадаваліся журналістамі.

2. Ісціны не існуе (Горгій). Лыжкі не існуе (Нэа). Жанчыны не існуе (Лакан). Замест ісціны ёсць праўдападобная інтэрпрэтацыя. Калі чалавек кажа, што ты схлусіў, гэта азначае, што твая інтэрпрэтацыя не супадае з яго хлуснёй. Калі ў артыкуле ўжытае слова «ісціна», дык гэта — прапаганда.

3. Журналістыка пачынаецца там, дзе завяршаецца прапаганда. Літаратура пачынаецца там, дзе завяршаецца журналістыка. Філасофія пачынаецца там, дзе завяршаецца літаратура. Спіс можна працягваць да бясконцасці. Галоўнае — не займайся прапагандай. Запомні: за каго ты агітуеш, паступяць з табой па‑свінску.

4. Будзь суб’ектыўны, паколькі аб’ектыўнасць — сутнасць пераканаўча выкладзенай суб’ектыўнасці. Разбярыся, што добра і што блага для цябе асабіста, і рабі так, каб як мага больш чытачоў з табой пагадзілася.

5. Не давай веры нікому. І яшчэ раз: не давай веры нікому.

6. Навучыся або хутка бегаць, або адпрацуй добры правы хук. Заўсёды бі першым, цэлься ў пераноссе або ніжнуюю сківіцу. Ніколі не звані ў міліцыю. Калі іх было некалькі — знайдзі і дай ім рады паасобку.

7. Ніколі не знаёмся асабіста з тымі, пра каго думаеш і пішаш дрэнна: яны ж выявяцца прыязнымі і ўсмешлівымі хлопцамі, што любяць котачак і цямяць у класічнай музыцы. Той факт. што яны пры гэтым робяць нейкае паскудства ці глупства, хутка адсунецца ў вашых адносінах на другі план. Мяркуй пра людзей па іхніх справах, а не паводле шырыні іхняй усмешкі. Пра справы можна даведацца з Інтэрнэту, знаёміцца ж — неабавязкова. Калі ты не можа напісаць кепска пра таго, хто робіць паскудствы або глупствы, ты — больш не журналіст. Колькі сувязяў, грошай, сяброў ты бы пры гэтым не меў.

8. Падрыхтуйся на твае просьбы аб інтэрв’ю заўжды і ўсюды пачуць «не». Падрыхтуйся да таго. што здымаць тут нельга нават у сельмагах. Усё, чым ты жывеш парушае партызанскі лад жыцця ў гэтым грамадстве, дзе людзі па‑ранейшаму баяцца выдаць гайдараўскую Ваенную Таямніцу. Твая праца — мысліць. Іх праца — маўчаць.

9. Нікому не кажы, што любіш сваю прафесію больш за жыццё, што яна надарае цябе вялікім дарам — зазнаваць эмоцыі і дзяліцца імі. Што няма нічога прыемней за той момант, калі вакенца Word ужо адчыненае, а ў сярэдзіне цябе кіпіць лава з цмяных адчуванняў, якія зараз прымуць форму словаў. Маўчы пра тое, што не ўяўляеш сябе ні ў якой іншай справе, паколькі журналіст паводле свайго сутнасці — адвечны вандроўнік, што блукае па прасторах чужых дыскурсаў і далёкіх краінаў.

10. Пры першай нагодзе даведайся, як перакваліфікавацца ў кантралёры або міліцыянеры.

* * *

Віктар Марціновіч — намеснік галоўнага рэдактара «Белгазеты». Лектар ЕГУ. Публіцыст, пісьменнік, вораг. Галоўнае злачынства перад чалавецтвам заключаецца ў тым, што ён піша тэксты. Першы тэкст напісаў у 1995 годзе на першым курсе журфака для «Белорусской деловой газеты», каб было чым плаціць за навучанне. Пасля гэтага за выдатную паспяховасць быў перавезены на бясплатнае. Стуль ад журналістыкі пазбыцца так і не ўдалося, нягледзячы на абароненую ў Вільні доктарскую і раман, што мае выйсці неўзабаве. Чытаў Хадановіча. Бачыў Акудовіча.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць