Прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале адрэагавала на інфармацыю пра тое, што з раніцы ў Мінску назіраецца перамяшчэнне сілавікоў і тэхнікі
«Гэта штогадовыя планавыя практычныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў у розных умовах. Мерапрыемствы — частка навучальнага працэсу курсантаў Акадэміі МУС. Вучэнні праводзяцца ва ўзаемадзеянні з унутранымі войскамі і іншымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў», — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Каментары