Улада1919

Зельцэр вызвалены

Зельцэра вызвалілі каля 22:00 на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні. З калоніі яго забірала супрацоўніца пасольства ЗША Кэралайн Сэвідж.

Амерыканскі юрыст Эмануіл Зельцэр, які 30 чэрвеня быў вызвалены з выпраўленчай калоніі Магілёва, вылецеў у ЗША 1 ліпеня ў 5:30. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Дзмітры Гарачка.

Зельцэра вызвалілі каля 22:00 на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. З калоніі яго забірала супрацоўніца пасольства ЗША Кэралайн Сэвідж. На пасольскай машыне Зельцэр быў дастаўлены ў Мінск.

Указ аб памілаванні Зельцэра быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 30 чэрвеня пасля яго сустрэчы з дэлегацыяй кангрэса ЗША.

«Ён затрыманы ў нашай краіне, асуджаны паводле беларускіх законаў, гэтага нават павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур не адмаўляе, — цытуе словы прэзідэнта яго прэс-служба.

— Ніколі не думаў, што гэты чалавек станецца пытаннем у стасунках між нашымі дзяржавамі. Так, паводле беларускіх законаў, паводле Канстытуцыі я магу памілаваць Эмануіла Зельцэра.

Вы звярнуліся да мяне з гэтай просьбай, ці не так? Калі гэта для Амерыкі вельмі важна і будзе садзейнічаць нармалізацыі нашых стасункаў, я сёння ж падпішу ўказ».

Часовы павераны ў справах ЗША Джонатан Мур вітаў рашэнне беларускіх уладаў пра вызваленне Зельцэра, назваўшы яго «крокам насустрач». «Далейшае развіццё адносін залежыць ад крокаў абодвух бакоў», — сказаў ён.

У жніўні 2008 года юрыст Зельцэр быў прыгавораны Мінскім гарадскім судом да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама непраўдзівых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. 31 кастрычніка Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле. Сваёй віны Зельцэр не прызнаў.

8 чэрвеня Зельцэр аб'явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць дзеянняў Мінскага гарсуда, які зацягваў падаванне ў калонію дакументаў, неабходных для яго амністыі. 25 чэрвеня асуджаны прыпыніў галадоўку да канца месяца.

Каментары19

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць