Ігара Банцара, гродзенскага актывіста і музыку, асуджанага на 1,5 года хіміі, адпраўляюць адбываць пакаранне ў Віцебск — у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу N9, піша «Белсат».
Банцар будзе знаходзіцца там ад 17 чэрвеня.
Нагадаем, музыку абвінавацілі ў хуліганстве, «здзейсненым з асаблівым цынізмам» за тое, што ён танцаваў без нагавіц перад міліцэйскім аўтамабілем. 19 сакавіка Ленінскі суд прысудзіў яму 1,5 года хіміі. У СІЗА Банцар трымаў сухую галадоўку.
«Калі б нешта спрабаваў есці, гэта ўжо б даўно стала вядома». Пасля вызвалення Банцар расказаў пра сваю сухую галадоўку
-
Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?
-
Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне
-
Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць
Каментары