Грамадства

Сыну палітзняволенай Канеўскай далі тры гады калоніі за каментары ў адрас сілавікоў

У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня вынесьлі прысуд 26-гадоваму Дзьмітрыю Канеўскаму. За «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) суд пакараў яго пазбаўленьнем волі на 3 гады ў калёніі агульнага рэжыму, піша Радыё Свабода.

«Распальваньне варожасьці» — так сьледзтва і суд трактавалі нэгатыўныя камэнтары ў тэлеграме, якія Дзьмітрый пакінуў пад эмоцыямі, калі даведаўся, што ягоны прыяцель нібыта загінуў ад рук АМАП.

Дзьмітры — сын палітзьняволенай Тацяны Канеўскай. Увесну яе пакаралі 6 гадамі пазбаўленьня волі за «масавыя беспарадкі» і «пляны захопу будынкаў».

На судзе Дзьмітры тлумачыў, што сапраўды на эмоцыях напісаў камэнтары ў адным з тэлеграм-чатаў. Ён даведаўся, што нібыта ягонага саслужыўца забіў АМАП. І таму напісаў у «Тэлеграме» гнеўныя камэнтары ў бок міліцыі.

17 чэрвеня Дзьмітры Канеўскі выступіў у судзе з апошнім словам. Ён сказаў, што вельмі шкадуе пра свой учынак, цалкам раскайваецца, прасіў не караць яго сурова. «Гэта было зроблена ў гневе і злосьці», — дадаў малады чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць