Афіцыйная Варшава разглядае варыянт поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю, калі не будзе спынена сітуацыя на мяжы, пацвердзіў прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.
«У далейшых сцэнарах такі варыянт улічваецца. Цяпер мы адназначна адпраўляем па дыпламатычных і афіцыйных каналах такую інфармацыю беларускім уладам, што такая пагроза існуе, калі беларускія ўлады не спыняць гібрыднай вайны на мяжы», — сказаў Мюлер.
Са слоў Мюлера, Польшча даводзіць гэтую інфармацыю да беларускіх уладаў праз пасольства, МЗС і памежныя службы. Аднак беларускія ўлады пакуль ніяк не адказваюць на гэтыя сігналы.
-
Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны
-
Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам
-
Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі
Каментары