Грамадства

Пасол Ватыкана: Незалежна ад палітычнага крызісу ў Беларусі, крызіс з мігрантамі патрабуе тэрміновых рашэнняў

12 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч выступіў з паведамленнем наконт крызісу з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы, паведамляе catholic.by.

«Тысячы чалавек, якія паходзяць з розных краін Блізкага Усходу і суседніх краін, у пошуках лепшага жыцця бягуць ад шматлікіх цяжкасцяў, у якіх яны аказаліся ў сваіх родных краінах, і жадаюць знайсці іншае месца жыхарства для сябе і для сваіх сем’яў.

Незалежна ад цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі, крызіс з мігрантамі патрабуе тэрміновых канкрэтных рашэнняў для кантролю над патокамі міграцыі і салідарнасці ўсіх, каб пайсці насустрач людзям, асабліва дзецям і жанчынам, якія на працягу многіх дзён застаюцца заблакаванымі на мяжы Беларусі з Еўрапейскім Саюзам.

Каталіцкі Касцёл заўсёды блізкі да тых, хто пакутуе або знаходзіцца ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і праз сваю арганізацыю Caritas імкнецца прыйсці з гуманітарнай дапамогай тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Я задаволены тым, што дыяцэзіяльныя Caritas гэтай краіны, таксама як і Caritas у Польшчы, распачалі збор дапамогі для шматлікіх мігрантаў, якія чакаюць неадкладных і доўгатэрміновых рашэнняў.

Касцёл моліцца аб вырашэнні гэтай надзвычайнай сітуацыі і просіць аб дзеяннях таксама ў палітычнай сферы дзеля ратавання чалавечых жыццяў.

У гэтым сэнсе Святы Айцец Папа Францішак нядаўна выступіў з заклікам адносна іншых патокаў мігрантаў у Еўрапейскі Саюз, просячы «забяспечыць мігрантам годныя ўмовы жыцця і доступ да працэдур надання прыбежышча».

У гэты момант неабходная салідарнасць усіх, каб перадусім ратаваць жыцці людзей і каб прыйсці да найлепшага рашэння для тых, хто знаходзіцца на мяжы. Немагчыма проста глядзець на тысячы людзей, якія апынуліся на мяжы паміж жыццём і смерцю, чакаючы трывалых рашэнняў.

Заахвочваю ўлады ўсіх зацікаўленых краін дзейнічаць рашуча і хутка, каб знайсці нават часовыя рашэнні дзеля выратавання жыццяў людзей.

Я заахвочаю ўсіх вернікаў католікаў працягваць маліцца аб найхутчэйшым вырашэнні цяперашняга крызісу з мігрантамі ў краіне», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Ватыкана ў Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць