Усяго патроху

Свіцязянскія сядзібы — адпачынак на прыродзе

Адпачынак на вольным паветры, экскурсіі па гістарычных мясцінах, стравы нацыянальнай кухні ды многае іншае прапануюць аграсядзібы ў Наваградскім і Карэліцкім раёне.

Адпачынак на вольным паветры, экскурсіі па гістарычных мясцінах, стравы нацыянальнай кухні ды многае іншае прапануюць аграсядзібы ў Наваградскім і Карэліцкім раёне.

«Свіцязянка»

Аматары адпачынку ў вёсцы могуць наведацца ў Варончу, што ў Карэліцкім раёне. Сядзіба «Свіцязянка» прапануе сваім гасцям тры пакоі ў добраўпарадкаваным доме. Побач з домам паркоўка. Кухня, сталоўка на 10 чалавек, санвузел, гарачая і халодная вада ў доме. Гаспадары гарантуюць экалагічна чыстае харчаванне. Пры сядзібе маецца вялікі сад. Дзеці могуць пабачыць хатніх жывёл і птушак. Аматары падарожжаў могуць замовіць экскурсіі ў Мір, Нясвіж, Жыровічы, на возера Свіцязь. Тэл. 8-029-675-87-80; 8-0159-62-74-34.

«Залатая падкова»

Сядзіба месціцца непадалёку ад возера Свіцязь у вёсцы Навасады Наваградскага раёну. Галоўнай адметнасцю тут — кузня. Госці сядзібы на свае вочы могуць пабачыць, як куюцца падковы, а то і атрымаць адну на шчасце ў падарунак. Тут ёсць невялікі мастацкі музей вышыўкі, іконаў, карцінаў. Для адпачынку прапануецца ўтульны дом, для аматараў адпачынку на вольным паветры ёсць пуня з сенам і пляцоўка для намётаў. Тэл. 8-015-97-76-8-08.

З відам на Мірскі замак

Сядзіба «Замкавае прадмесце» знаходзіцца непадалёку ад Мірскага замку, прапануе ўтульныя пакоі, кухню, душ, лазню, більярд, мангал, паркоўку. Госці могуць пакатацца на кані, пастраляць з лука і арбалета, зрабіць фота ў гістарычным касцюме. Ладзяцца экскурсіі ў Нясвіж, Наваградак, Клецк, Любчу, Свіцязь, Сноў, Ішкалдзь, Паланэчку (ёсць уласны мікрааўтобус). Тэл.8-029-620-86-71.

Гэты пералік месцаў адпачынку далёка не поўны. Толькі ў гэтых двух раёнах колькасць падобных сядзібаў сягае за дзесятак. У вялікай колькасці яны ёсць і ў іншых кутках краіны. Адпачынак — на самы розны густ: ад рыбалкі да скачкоў з парашутам. Падрабязную інфармацыю пра сядзібы ў іншых рэгіёнах Беларусі можна адшукаць на адным з тэматычных сайтаў, напрыклад — на партале Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы».

СП

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць