Улада11

Латушка і Астаповіч абмеркавалі пытанні аховы гісторыка‑культурнай спадчыны

Сустрэча адбылася 7 жніўня. У гутарцы таксама ўдзельнічалі начальнік упраўлення па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Ігар Чарняўскі і пісьменнік Анатоль Бутэвіч.

Міністр культуры Беларусі Павел Латушка і старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч абмеркавалі пытанні аховы гісторыка‑культурнай спадчыны. Сустрэча адбылася 7 жніўня.

Як паведаміў БелаПАН Антон Астаповіч, у сустрэчы таксама ўзялі ўдзел начальнік упраўлення па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Ігар Чарняўскі і старшыня грамадскага назіральнага савета па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны пры Мінкульце Анатоль Бутэвіч.

«Мы абмяркоўвалі парадак выдачы дазволаў на правядзенне работ на гістарычных аб’ектах; інертную пазіцыю міністэрства ў дачыненні да парушэнняў заканадаўства аб ахове помнікаў; працу рэспубліканскага навукова‑метадычнага савета па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны пры Мінкульце; прывядзенне ў адпаведнасць з заканадаўствам парадку выдачы дазволаў на археалагічныя даследаванні; перспектывы і магчымасці далейшага супрацоўніцтва», — расказаў Астаповіч.

Ён лічыць, што з боку Міністэрства культуры пазіцыя грамадскасці сустрэла разуменне. Дасягнута дамоўленасць аб сумеснай працы па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна4

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць