У Дзярждэпе зрабілі новую заяву наконт тэрмінаў расійскага ўварвання ва Украіну
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен не выключыў расійскага ўварвання ва Украіну цягам гэтага тыдня. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, піша «РБК — Украіна».

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін, па яго словах, зрабіў усё неабходнае для ажыццяўлення акта агрэсіі супраць Украіны.
«Акт агрэсіі, які можа пачацца на гэтым тыдні, цалкам магчымы, калі мы паглядзім на тое, што адбываецца з размяшчэннем расійскіх войскаў у раёнах вакол Украіны», — сказаў Блінкен.
Каментары