Грамадства

ЕС не будзе накіроўваць місію для назірання за рэферэндумам у Беларусі

Еўрасаюз не збіраецца накіроўваць назіральнікаў у Беларусь на рэферэндум па ўнясенні змяненняў у канстытуцыю, які павінен прайсці 27 лютага, паведаміў афіцыйны прадстаўнік еўрапейскай знешнепалітычнай службы Пітэр Стана.

«Мы канстатавалі, што беларускія ўлады не запрасілі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ разгарнуць місію па назіранні ў Беларусі. ЕС, са свайго боку, таксама не плануе накіроўваць афіцыйную місію па назіранні за галасаваннем у Беларусь», — сказаў Стана.

Пры гэтым ён адзначыў, што грамадзяне Еўрасаюза могуць адправіцца ў гэтую краіну для назірання за рэферэндумам, але «будуць рабіць гэта ў прыватным парадку».

ЕС, па словах Стана, працягне сачыць за развіццём падзей. «Мы працягнем адсочваць развіццё падзей у Беларусі да рэферэндуму і ў дзень галасавання і адпаведна адрэагуем», — сказаў ён.

Паводле апошніх даных ЦВК, камісіямі па рэферэндуме ўжо акрэдытаваныя 39 909 нацыянальных назіральнікаў. Большасць назіральнікаў (29 336) прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні: прафесійныя саюзы, якія ўваходзяць у ФПБ (8906), БРСМ (4674), «Белая Русь» (4628), «Беларускі саюз жанчын (3903).

Палітычныя партыі накіравалі ў камісіі па рэферэндуме 1557 назіральнікаў, большасць з іх (989) — ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Працоўныя калектывы накіравалі 3370 назіральнікаў, грамадзяне — 5646.

Акрамя таго, Цэнтральнай камісіяй акрэдытаваны 101 міжнародны назіральнік. 92 прадстаўляюць місію назіральнікаў ад СНД, у тым ліку 14 накіраваныя Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў — удзельніц СНД, таксама 8 назіральнікаў акрэдытаваныя ад цэнтральных выбарчых камісій Азербайджана, Арменіі, Расіі, Таджыкістана, 1 — ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, піша Zerkalo.io.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць