Свет

Міністэрства эканомікі Германіі прапрацоўвае пытанне нацыяналізацыі нямецкіх «дочак» «Газпрама» і «Раснафты»

Міністэрства эканомікі Германіі разглядае магчымасць нацыяналізацыі падраздзяленняў «Газпрама» і «Раснафты» ў краіне з-за клопату адносна бяспекі энергазабеспячэння. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Handelsblatt са спасылкай на свае крыніцы ва ўрадзе.

Адзначаецца, што пасля актывацыі плана надзвычайнага становішча на дзень раней Германія разглядае іншыя крокі для забеспячэння бяспекі энергазабеспячэння.

У прыватнасці, топ-чыноўнікі ўрада абмяркоўваюць экспрапрыяцыю і нацыяналізацыю нямецкіх даччыных кампаній расійскіх «Газпрама» і «Раснафты».

Падстава для такіх абмеркаванняў, у якіх удзельнічае і канцлер Олаф Шольц — занепакоенасць адносна бяспекі паставак у Германію. Гэта пацвердзілі Handelsblatt некалькі прадстаўнікоў урада.

У выпадку дысбалансу гэтых кампаній, сістэмна важных для Германіі, федэральны ўрад хоча прадухіліць масавае пагаршэнне энергазабеспячэння. Адзначаецца, што Gazprom Germania кіруе буйнымі газавымі сховішчамі. «Раснафта Германія», з другога боку — ключавы гулец на рынку бензіну, дызельнага паліва і газы як аператар нафтаперапрацоўчага завода.

На нямецкім энергетычным рынку абедзве кампаніі цяпер немагчыма замяніць.

Нагадаем, раней стала вядома пра ператрусы ў офісах «Газпрама» ў Нямеччыне. Адбываецца гэта ўсё на фоне газавага шантажу з боку Расіі: Пуцін патрабуе ад еўрапейцаў плаціць за газ расійскімі рублямі.

Акрамя Германіі, дарэчы, урад Вялікабрытаніі таксама рыхтуецца часова нацыяналізаваць кампанію Gazprom Marketing & Trading Retail Ltd, якая займаецца рознічным гандлем газам у Злучаным Каралеўстве. Гэта абыйдзецца Вялікабрытаніі прыкладна ў 4 млрд фунтаў стэрлінгаў.

Чытайце таксама:

У германскія офісы «Газпрама» прыйшлі з ператрусамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

«Мінская праўда» заклікала заблакаваць папулярныя сацсеткі і строга караць скаржнікаў. Раёнкі дружна падхапілі18

Трамваі ў Мінску канчаткова перасталі хадзіць да канцавога прыпынку «Возера»1

ЕС больш не бачыць у каровах пагрозы для клімату. Цяпер яны — частка еўрапейскай бяспекі16

Трамп заявіў, што хоча скончыць вайну ва Украіне да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну2

«Разліў Heineken» з пахам каналізацыі. Чаму ў Лідзе зноў смярдзіць рака?

Кіроўца аўтобуса двойчы высадзіў дзіця-інваліда3

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім28

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць